Белы дом: Нашы танкі дапамогуць Украіне вызваліць усю сваю тэрыторыю. А Крым — гэта Украіна
Адміністрацыя Джо Байдэна выразна заявіла, што пастаўка танкаў УСУ закліканая дапамагчы Украіне вызваліць сваю тэрыторыю і абараніцца ад будучага наступлення расійскай арміі.
«Мы хочам забяспечыць [УСУ] сродкамі не толькі для абароны ад расійскага наступлення — а мы чакаем, што Пуцін і расійскія вайскоўцы паспрабуюць цягам некалькіх тыдняў ці месяцаў арганізаваць яго, па меры паляпшэння надвор'я, — але і для таго, каб яны маглі вярнуць сваю суверэнную тэрыторыю», — сказаў высокапастаўлены прадстаўнік Белага дома.
У адказ на ўдакладняючае пытанне журналістаў, ці ўваходзіць у гэтае паняцце Крым, чыноўнік адказаў:
«Крым — гэта Украіна. Мы ніколі не прызнавалі нелегальнай анексіі Крыма. Куды захочуць наступаць украінцы і як яны захочуць праводзіць аперацыі ў сваёй краіне — гэта іх рашэнне».
Каментары