Лукашэнка даручыў праверыць рэгіянальную групоўку войскаў Беларусі і РФ
Сёння ў рамках мерапрыемстваў зладжвання рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па даручэнні Лукашэнкі працягваецца праверка баявой гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, паведамляе Мінабароны.
Паведамляецца, што мерапрыемствы носяць комплексны характар і дазваляюць вызначыць здольнасць камандзіраў кіраваць падначаленымі вайсковымі часцямі і падраздзяленнямі ў розных умовах, а таксама іх гатоўнасць выконваць задачы адпаведна загадам ва ўстаноўленыя тэрміны.
Агульнае кіраўніцтва мерапрыемствамі ўскладзена на Дзяржсакратарыят Рады Бяспекі Рэспублікі Беларусь.
Каментары