Сёння над палітзняволенай пачаўся суд, які, відаць, хутка і скончыцца. Для Дар’і Лосік дзяржабвінаваўца запрасіў 2 гады зняволення за інтэрв’ю СМІ, прызнаным «экстрэмісцкімі фармаваннямі».
Прысуд агучаць заўтра, 19 студзеня.
Дар'ю затрымалі 18 кастрычніка. Яе будуць судзіць за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК). Санкцыя артыкула прадугледжвае ад двух да шасці гадоў калоніі.
Як паведамлялася, падставай для крымінальнага пераследу стала інтэрв'ю, якое абвінавачаная дала ў красавіку тэлеканалу «Белсат», які прызнаны беларускімі ўладамі «экстрэмісцкім фарміраваннем».
Паводле версіі пракуратуры, у размове з журналістам Дар'я «пазіцыянавала сябе як жонку палітвязня» і «дала асабістую негатыўную ацэнку дзяржаўным органам, у кампетэнцыю якіх уваходзіць ажыццяўленне крымінальнага пераследу і выкананне правасуддзя».
«Таксама паведаміла, што яе муж не здзяйсняў крымінальна караных дзеянняў і асуджаны незаконна. Заклікала сваякоў іншых асуджаных зрабіць так, як яна», — паведамлялася ў прэс-рэлізе Генпракуратуры.
У Ігара і Дар'і — чатырохгадовая дачка Паўліна, якая цяпер засталася з бабулямі і дзядулямі.
-
Мінчук падышоў да зборшчыкаў за Лукашэнку і выказаў, што пра яго думае. Атрымалася крыміналка
-
Назва ад кінатэатра, выгляд ад аўтара віцебскай піраміды, на верхнім паверсе — дзеці. Што вядома пра гандлёвы цэнтр, які гарэў у Віцебску
-
Бізнэсу аддалі 10-15% ад дапамогі Еўрасаюза Беларусі — Ягораў адказвае на крытыку з боку Латушкі
Каментары