Літаратура11

Як захаваць у сабе агонь чалавечнасці? Чаму нас вучыць літаратура постапакаліпсісу. Новае ВІДЭА на канале Андрэя Хадановіча

Мы жывём у той час, калі здаецца, што горш ужо не будзе, але лёс працягвае падкідваць нам новыя выпрабаванні. Як у такім выпадку застацца чалавекам? Адказ на гэта пытанне можна знайсці ў сусветнай і беларускай літаратуры постапакаліпсісу, сцвярджае Андрэй Хадановіч у новым відэа на сваім ютуб-канале.

У новым відэа Хадановіч расказвае:

  • якім быў першы постапакаліптычны раман і хто яго напісаў;

  • самыя вядомыя беларускія аўтары постапакаліпсісу: хто яны;

  • як Чарнобыль паўплываў на творчасць Алеся Адамовіча;

  • чаму кнігі Марціновіча падабаюцца беларускім чытачам, але не ўспрымаюцца літаратурнымі крытыкамі;

  • «Дарога» Кормака Макарці — адзін з найлепшых постапакаліптычных раманаў. Чаму яго пераклалі на беларускую мову;

  • як канібалізм у кнізе «Дарога» Макарці з'яўляецца выразнай лініяй паміж дабром і злом;

  • што агульнага ў творы «Дарога» і аповесці Быкава «Дажыць да світання».

Вось некалькі думак з відэа:

Жанры фантастыкі, жанры антыўтопіі, жанры рамана-папярэджання — усё гэта паўстае як адказ на глабальныя выклікі: страх перад Трэцяй сусветнай вайной, страх перад ядзернай катастрофай. З часам страхі пашырыліся і ўвабралі ў сябе адчуванне крохкасці нашай планеты перад экалагічнай катастрофай. Таму, зразумела, кніжкі і фільмы пачалі апавядаць нам жахлівыя гісторыі пра жыццё на мяжы смерці, пра жыццё пасля выбуху, пра жыццё без чыстай вады і чыстага паветра, пра жыццё без сонечнага святла і тых даброт цывілізацыі, да якіх чалавек прызвычаіўся і вырашыў, што так будзе вечна. А вечна не будзе, калі кожную хвіліну чалавечая культура і цывілізацыя не будзе змагацца за гэтую культуру і цывілізацыю.

Кепскі хлопец ніколі не прызнае сябе кепскім. Зло не называе сябе злом. Але аўтар праводзіць выразную дэмаркацыйную лінію: тыя, хто, каб жыць, згодны забіць і з'есці іншага чалавека, і тыя, хто, нават паміраючы галоднай смерцю, ніколі гэтага не зробяць, ніколі не пераступяць праз сваю чалавечнасць. У гэтым сэнсе аўтар, з аднаго боку, шакуе вобразамі канібалізму, а з другога, прыводзіць у стылі нейкага катэхізісу размовы бацькі і сына. Яны вельмі нешматслоўныя. Гэтымі пытаннямі і адказамі героі лішні раз нагадваюць сабе, на якім яны баку.

Чытаючы кнігу «Дарога» Макарці, з якой выдавец Янушкевіч вярнуўся на беларускі рынак, мне падаецца, што мы чытаем постапакаліптычную гісторыю як аўтапартрэт. Такім чынам, мы самі рухаемся па свеце, які зрабіўся іншым. Мы не ведаем, як доўга давядзецца рухацца. Мы вядзём за сабой сваіх дзяцей, мы рухаем перад сабой вазочак чагосьці найістотнейшага, што можам панесці з сабой, як бацька, які нясе адказнасць за іншае жыццё, за жыццё таго, каго любіць. Ён разумее, што дні яго злічаныя, што ён хворы, але нагадваю, што ўсе мы паміраем. Але ці паспееш ты выканаць тое, чаго патрабуе ад цябе агонь, які ты нясеш у сабе, як гэта крышачку высакапарна фармулюе Кормак Макарці?

Памятаем, што ў нас у сярэдзіне гарыць агонь чалавечнасці, і любыя выпрабаванні не адмяняюць гэтага, а толькі падкрэсліваюць.

Глядзім разам новае відэа Андрэя Хадановіча, ставім падабайкі, каментуем і дзелімся з сябрамі і сяброўкамі.

Каментары1

  • Ерома
    10.01.2023
    Какойта балабол.

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку6

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Ксяндзу Анджэю Юхневічу пагражаюць фэйкавымі абвінавачаннямі ў педафіліі2

«Перавыхоўваюць і мілітарызуюць». Для суда ў Гаазе падрыхтавалі даклад пра тое, хто і як вывозіць украінскіх дзяцей у Беларусь4

Пісьменнік і цырульнік Сяргей Календа пастрыг Андрэя Хадановіча проста на сцэне ФОТАФАКТ1

У Жодзіне мужчына памёр у паліклініцы ў чарзе па талоны18

У Расіі жорстка затрымалі ваеннага блогера «Трынаццатага»8

Рыта Дакота аддае фанаткам сваю вясельную сукенку. Але забіраць трэба на Балі6

СМІ даведаліся пра гібель пераемніка Насралы пасля чарговага ўдару Ізраіля18

Вольга Карач атрымала нямецкую антываенную прэмію — разам з украінцам, які заклікае спыніць пастаўкі зброі Кіеву16

Як выглядае будынак павятовай бальніцы ў Мазыры, які гарэў учора ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку6

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →