Велізарны прысуд журналісту Дзянісу Івашыну пакінулі без зменаў
Вярхоўны Суд 20 снежня разглядзеў апеляцыйную скаргу палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына. Прысуд пакінулі без зменаў, а скаргу без задавальнення. Хутка яго перавядуць у калонію.
15 жніўня ў Гродзенскім абласным судзе ў закрытым рэжыме распачаўся разгляд справы журналіста.
Праз месяц суд прызнаў Івашына вінаватым паводле арт. 365 (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў) і ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве) і асудзіў яго да 13 гадоў і 1 месяца калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Падтрымайце палітвязня: Турма №1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Дзянісу Яўгенавічу Івашыну
Каментары