Чыноўнікі хочуць за паўтара года забяспечыць арэнднымі кватэрамі ўсіх вайскоўцаў
Міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч расказаў на БТ, для каго дзяржава найперш будзе будаваць ільготнае жыллё.
Сёлета жыллё з дзяржпадтрымкай далі 8,5 тысячы шматдзетных сем’яў. Налетась плануюць забяспечыць 9300 сем’яў.
Што да арэнднага жылля, то ў 2023-м яго збіраюцца будаваць для сваіх работнікаў такія прадпрыемствы, як «Граніт», «Бярозабудматэрыялы», прадпрыемствы Беларускай шкляной кампаніі.
Але найперш чыноўнікі хочуць закрыць патрэбы вайскоўцаў.
«Мы павінны на працягу 2023 года і ў першай палове 2024-га забяспечыць поўную патрэбу ўсіх ваеннаслужачых», — адзначыў міністр.
Каментары