Пасольствы і консульствы Украіны ў шасці краінах атрымалі скрываўленыя пасылкі, у пакетах былі вочы жывёл
Праз некалькі дзён пасля выбуху ва ўкраінскай дыпустанове ў Мадрыдзе амбасады і консульствы Украіны атрымалі скрываўленыя пасылкі, паведаміў спікер Міністэрства замежных спраў Украіны Алег Ніколенка ў сваім фэйсбуку.
«Украінскія пасольствы і консульствы працягваюць атрымліваць пагрозы. Пасля тэракта ў Іспаніі, пасольствы Венгрыі, Нідэрландаў, Польшчы, Харватыі, Італіі, генеральныя консульствы ў Неапалі і Кракаве, а таксама консульства ў Брно атрымалі скрываўленыя пакеты. У пакунках знаходзіліся вочы жывёл. Самі пакеты былі прамочаныя вадкасцю характэрнага колеру і мелі адпаведны пах», — адзначыў ён.
Каментары