Улады Украіны заявілі, што новыя ўдары Расіі накіраваныя на аб'екты газаздабычы
Расія наносіць удары па Паўднёвым машынабудаўнічым заводзе ў Дняпры і па аб'ектах газаздабычы, паведаміў прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль.
«Пакуль над Кіевам пралятаюць ракеты. Зараз бамбяць нашу газаздабычу, бамбяць нашы прадпрыемствы ў Дняпры, «Поўдзеньмаш», — сказаў Шмыгаль, выступаючы на Кіеўскім міжнародным эканамічным форуме.
З-за ракетнага ўдару па Дняпры, паводле апошніх звестак, пацярпелі чатыры чалавекі, у тым ліку 15-гадовы падлетак, паведаміў мэр Барыс Філатаў.
Каментары