Леаніду Канферу было 49 гадоў. Ён доўгі час змагаўся з ракам, у яго ў 2018 годзе дыягнаставалі пухліну галаўнога мозгу.
«Сёння раніцай не стала майго Лёні. Ён змагаўся да канца, таму што абяцаў мне дажыць да майго дня нараджэння, тры дні не хапіла. Я трымала яго за руку да апошняга, дома, як ён хацеў. Ён так трымаўся за мяне, што паляцеў на неба толькі, калі я яго адпусціла, таму што бачыла, як яму цяжка» — напісала ў фэйсбуку яго жонка Святлана Канфер.
«Лёня — ты мая родная душа, я не ведаю, як без цябе. Няма сэнсу. Ляці, мой дарагі, я цябе кахаю і паспрабую пахаваць цябе побач з бацькам, у родным Ізраілі, які ты мне так і не паспеў паказаць…», — напісала Святлана Канфер.
Леанід Канфер нарадзіўся і вырас у Мінску. Быў журналістам тады яшчэ незалежнага НТВ, ваенным карэспандэнтам. Пазней працаваў галоўным рэдактарам «9 Канала» ў Ізраілі, апошнія гады жыў ва Украіне.
Каментары