У Форуме, які праходзіць 11-12 ліпеня, акрамя беларускіх палітычных дзеячаў, такіх як Валерый і Вераніка Цапкалы, Вольга Карач, Яраслаў Раманчук, Ігар Макар, выступяць і расійскія эканамісты Вячаслаў Іназемцаў і Сяргей Гурыеў і палітолаг Станіслаў Бялкоўскі, паведамляе «Радыё Свабода».
Арганізатары II Форуму дэмакратычных сіл Беларусі адзначылі, што свой удзел у мерапрыемстве пацвердзілі 120 чалавек.
Запрошаныя палітыкі, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, навукі, бізнэсу, экспертнай супольнасці, дыяспары, незалежна ад грамадзянства, палітычных поглядаў, рэлігійных перакананняў, сацыяльнага статусу. Таксама запрашэнні накіравалі нямецкім і еўрапейскім палітыкам, прадстаўнікам нямецкіх бізнэс-асацыяцый і кампаній.
Паводле раскладу форуму, у праграме прадугледжаныя адкрытыя дыскусіі па пытаннях палітычных зняволеных, санкцый, падтрымцы медыя і грамадзянскай супольнасці.
Будуць таксама прадстаўленыя прапановы працоўных груп першага Форуму дэмакратычных сіл, які прайшоў у Варшаве 16-17 траўня.
Назіраць за працай форуму можна анлайн.
Каментары
А калі сур'ёзна, усе гэтыя пасядзелкі ніякага дачынення не маюць да нас, да краіны. Лукашэнка ўсё і ўсіх закатаў у асфальт, перамог усіх. Нічога яго не клапоціць, Умка па сталах валяецца, касманаўт побач купаецца, усё ў яго цудоўна. Праз два гады падпіша ўваход у склад расеі, і як хацеў, будзе да свайго скону жыць у расеі