Сёння памерла матрыярх беларускага ткацтва Сцепанiда Сцепанюк з вескi Дарапеевiчы Маларыцкага раёна. Ёй было 86 гадоў.
Пра гэта паведамілі ў сацсетках сябры нябожчыцы.
Сцепаніда Сцепанюк была вядомай ткачыхай, яна выткала шмат ручнікоў, посцілак, адзення. Усё гэта захоўвалася ў яе доме.
Але ў верасні мінулага года там здарыўся пажар, і усе ручнікі, посцілкі, спадніцы, наміткі згарэлі, у тым ліку і строй, які спадарыня Сцепанюк выткала сабе на смерць. Сама яна тады цудам уратавалася.
Каментары
Рэд. Дзякуй, выправілі.