Сёння ўвечары павінен быў скончыцца 10-дзённы адміністрацыйны арышт выдаўца і дырэктара кнігарні «Кнігаўка» Андрэя Янушкевіча. Але з ізалятара на Акрэсціна ён пакуль так і не выйшаў.
Афіцыйная прычына, чаму Янушкевіч застаўся за кратамі, пакуль невядомая.
Кіраўнік выдавецтва «Янушкевіч» Андрэй Янушкевіч, а таксама аўтар падкаста і телеграм-канала «Белліт» Наста Карнацкая былі затрыманыя 16 мая пасля ператрусу ў новай кнігарні выдавецтва «Кнігаўка» ў дзень яе адкрыцця. Янушкевічу прысудзілі 10 сутак арышту, Насці Карнацкай — 13.
Каментары