Прыватнае беларускае выдавецтва «Янушкевіч» у панядзелак, 16 мая, адкрывае ў Мінску новую кнігарню. Яна атрымала назву «Кнігаўка» і знаходзіцца па вуліцы Змітрака Бядулі, 6.
«Мы не плануем гучнага адкрыцця, але падрыхтавалі некалькі цікавостак для нашых чытачоў», — піша выдавецтва.
У прыватнасці, на адкрыцці кнігарні можна будзе купіць некаторыя кнігі, якія ўжо скончыліся ў продажы: «Вядзьмар, які рабіўся ваўком» і «Кот Шпрот і зніклы мышамабіль» Ганны Янкуты, а таксама дадатковы наклад кнігі «Гары Потэр і філасофскі камень» у мяккай вокладцы.
Плануецца, што кнігарня будзе працаваць штодня ад 11-й да 20-й гадзіны (толькі ў нядзелю ад 12-й да 18-й).
Каментары