Здароўе

Хвароба Бруса Уіліса: як распазнаць сімптомы афазіі і калі звяртацца па лячэнне

На днях стала вядома, што Брус Уіліс завяршае сваю акцёрскую кар’еру праз наяўнасць у яго афазіі — разладу, што значна ўскладняе камунікацыю хворага з іншымі людзьмі. Вось што вядома пра гэтую хваробу.

Фота: pixabay.com

Уявіце, што вы прыязджалі ў краіну, мова якой вам невядомая, вы не можаце ні з кім пагутарыць і нават не разумееце дарожныя знакі. Гэты вопыт дапаможа вам трохі ўсвядоміць, што ж такое афазія.

Гэты разлад уплывае на здольнасць чалавека разумець маўленне ці напісаны тэкст і самому прамаўляць словы або іх пісаць, але пры гэтым не закранае яго інтэлект. Хворы разумее, што з ім адбываецца, і нават здольны пры дапамозе іншых прымаць уласныя рашэнні.

Кожны год толькі ў ЗША дыягназ «афазія» ставяць 200 тысячам чалавек. Формы і ўзроўні цяжкасці афазіі бываюць рознымі, піша Wall Street Journal.

Амаль што ўніверсальны сімптом афазіі — цяжкасці са знаходжаннем патрэбнага слова для выражэння сваёй думкі, своеасаблівае скарачэнне слоўнікавага запасу.

Гэта сітуацыя, калі вы ведаеце, што хочаце сказаць, і слова нібыта круціцца на кончыку языка, але ўспомніць вы яго не можаце.

Часам такое бывае з усімі, але ж ёсць розніца паміж звычайнай забыўчывасцю і афазіяй, калі небяспечныя сімптомы сустракаюцца пастаянна.

Калі вы заўважаеце, што вы ці ваш блізкі чалавек блытае словы, выкарыстоўвае словы, якіх па сэнсе ў сказе не павінна быць, пачынае сказ і не можа яго скончыць — магчыма, варта звярнуцца да тэрапеўта ці неўролага.

Яшчэ адзін дрэнны сімптом — выкарыстанне ў маўленні занадта кароткіх ці доўгіх фраз.

Якія бываюць формы хваробы

Сярод прычын афазіі называюць траўмы мозгу, інфекцыйныя хваробы, пухліны ў галаўным мозгу і нейрадэгенератыўныя разлады, такія, як сіндром Альцгеймера.

У некаторых выпадках стан хворых на афазію пагаршаецца дужа павольна. Гэта так званая пярвічная прагрэсіруючая афазія, калі ў пацыента можа не быць іншых сімптомаў, акрамя цяжкасцей з падборам слоў. Такая афазія можа суправаджацца нейрадэгенератыўнымі хваробамі накшталт сіндрому Альцгеймера, калі назіраецца яшчэ і страта памяці. Гэта форма афазіі найчасцей назіраецца ў мужчын і ў людзей ва ўзросце ад 50 да 70 гадоў.

Але ж больш часта афазія сустракаецца пасля інсульту ці іншага пашкоджання галаўнога мозгу. У некаторых выпадках сімптомы такой афазіі могуць змяншацца з цягам часу ці нават увогуле праходзіць. Гэтая форма афазіі сустракаецца аднолькава часта і ў мужчын, і ў жанчын.

Каля 25-40% усіх людзей, хто выжывае пасля інсульту, маюць афазію. Калі яе сімптомы захоўваюцца доўгі час, малаверагодна, што хвароба пройдзе.

Акрамя пярвічнай прагрэсіруючай афазіі, эксперты выдзяляюць яшчэ і афазію Брока, калі маўленне пацыента абмяжоўваецца сказамі менш чым з чатырох словаў і з парушанай граматыкай, і афазію Верніке, калі пацыенту цяжка разумець гукавы склад словаў.

Таксама існуе анамічная афазія, калі пацыенту цяжка знаходзіць патрэбнае слова і таму ён выкарыстоўвае расплывістыя фармулёўкі, і татальная афазія — самая цяжкая, здольная цалкам спыніць камунікацыю чалавека з іншымі людзьмі і светам.

Цалкам вылечыць афазію немагчыма

Людзі, што маюць сімптомы афазіі, часта не жадаюць звяртацца да медыкаў, бо саромеюцца свайго стану. Але ж чым хутчэй яны наведаюць доктара, тым хутчэй здолеюць атрымаць лячэнне. Гэта важна яшчэ і праз тое, што ў цяжкіх выпадках афазія можа зусім пазбавіць чалавека магчымасці камуніцыраваць з навакольным светам.

Часта доктар можа западозрыць наяўнасць афазіі, калі чалавек ужо лечыцца ад нейкай хваробы галаўнога мозгу. Тады пацыента накіруюць да лагапеда, які ацэніць яго здольнасць да маўлення і да фармулявання ідэй.

Зараз немагчыма цалкам вылечыць афазію, але ж добры спецыяліст можа дапамагчы захаваць маўленне чалавека, наколькі гэта магчыма, і падрыхтаваць яго да жыцця з хваробай.

Некаторым пацыентам патрэбна хірургічнае лячэнне, напрыклад, выдаленне пухлін у мозгу ці аднаўленне праходнасці сасудаў у мозгу, якія маглі быць пашкоджаныя праз інсульт. Іншым хворым прапісваюць медыкаменты — сярод іх могуць быць антыбактэрыяльныя прэпараты ці наатропы, якія паляпшаюць кагнітыўныя здольнасці.

Некаторым пацыентам становіцца лягчэй ад простых тэхнік — напрыклад, калі з імі пачынаюць размаўляць больш павольна, падтрымліваюць зрокавы кантакт падчас размовы і пішуць ключавыя словы на паперы, каб пацыент зразумеў тэму размовы.

У больш цяжкіх выпадках можа спатрэбіцца дапамога спецыяльных прылад, якія будуць прамаўляць напісаны тэкст, ці выкарыстанне малюнкаў, якія дапамогуць выражаць эмоцыі.

Культавы акцёр Брус Уіліс завяршае сваю кар'еру з-за праблем са здароўем

Названы лёгкі і эфектыўны спосаб падоўжыць жыццё

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

Каментары

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы8

Напярэдадні святаў квіткі на аўтобус з Мінска ў Вільню адчувальна даражэюць6

У Казахстане судзяць беларуса за ДТЗ, у якім загінулі восем чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

Сі Цзіньпін, здаецца, адхіліў запрашэнне на інаўгурацыю Трампа

Кавалеўскі: Інтарэсы Беларусі ў мірных перамовах па Украіне нельга ігнараваць6

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі7

Мелказёраў расказаў, як аформіў медыцынскую страхоўку для сабакі і чаму гэта выгадна7

Беларуска і беларус здзівілі ўсіх на турніры па покеры на Багамах2

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў лістападзе прадалі ў «Доме Чыжа»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →