Грамадства

Патрэбныя донары. Журналіст Аляксандр Тамковіч у шпіталі. Дачка просіць здаць кроў для пералівання

Дачка журналіста Аляксандра Тамковіча просіць людзей здаваць кроў, каб можна было зрабіць пераліванне бацьку.

Паводле яе слоў, у бальніцы агучылі такую думку: «Ён у вас памірае, а ў нас крыві і так мала. Калі нехта для яго здасць наўзамен, то перальём».

«Тата зноўку трапіў у шпіталь, яму патрэбнае пераліванне крыві (вельмі нізкі гемаглабін) і кампанентаў (трамбацыты). Пры ягоным тэрмінальным дыягназе ідуць на гэта неахвотна, асабліва калі казаць пра трамбацыты.

Дакладнай інфармацыі наконт працэдуры мэтавага донарства нідзе, на жаль, знайсці не магу, напісала запыты, але калі адкажуць, невядома. Таму прашу, калі маеце такую магчымасць, здайце кроў, на месцы спрабуючы адрасаваць яе канкрэтна для таты, Аляксандра Тамковіча. Ён у трэцяй бальніцы ў Мінску. Дата нараджэння 09/11/1963. Група крыві значэння не мае».

У Аляксандра Тамковіча дыягнаставаны рак.

Каментары

Юрыю Зянковічу дадалі яшчэ 2 гады зняволення. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ2

Юрыю Зянковічу дадалі яшчэ 2 гады зняволення. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Вясковец расказаў, як яму ўдалося збегчы ад мядзведзя2

Акцёр Кіяну Рыўз дэбютаваў у прафесійных аўтагонках — ён вылецеў з трасы2

На беларуска-польскай мяжы запрацавала новая паслуга, каб не стаяць у чарзе5

Мужчына з пісталетам уварваўся на запраўку пад Дзяржынскам1

Дураў расказаў, што яго дзяўчына была цяжарнай, калі яго затрымалі, і пасля страціла дзіця5

У Мінску затрымалі сына трэнера хакейнага «Дынама»2

У лістападзе ў беларусаў будуць вялікія выходныя

Як будуць выглядаць балгарскія еўра?3

Жыхарка Вільні не можа нармальна карыстацца банкамі — яна цёзка намесніцы дырэктара падсанкцыйнага завода ў Рагачове3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Юрыю Зянковічу дадалі яшчэ 2 гады зняволення. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ2

Юрыю Зянковічу дадалі яшчэ 2 гады зняволення. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ

Галоўнае
Усе навіны →