Грамадства

«У мяне ўжо гэта адбалела». Палітзняволеная Наталля Хершэ — пра разрыў адносін з мужам

У канцы верасня Наталлю Хершэ перавялі ў мужчынскую турму ў Магілёве. «Наша Ніва» даведалася пра ўмовы там, яе здароўе і тое, як жанчына перажыла асабістую драму.

Наталля сядзіць адна ў шасцімеснай камеры. Кожны дзень можа выходзіць на гадзінны шпацыр у дворык і рабіць фізічныя практыкаванні. Па яе словах, стаўленне адміністрацыі да яе тут лепшае, чым у гомельскай калоніі.

Раней Наталля распавядала, што ў яе моцна выпадаюць валасы. Цяпер сітуацыя не такая крытычная.

«Ёй правялі дасканалае медыцынскае абследаванне, цэлы дзень вазілі па вузкіх спецыялістах. І прызначылі гарманальныя лекі, замяшчальную тэрапію, якая ёй неабходная», — кажа брат Генадзь. Апошні раз сястра тэлефанавала яму 30 лістапада.

Усе спатканні з ёй забароненыя ажно да мая. Бандэролі забаранілі да чэрвеня.

«Гэта той шлейф пакаранняў, які цягнецца з гомельскай калоніі, — тлумачыць ён. — Мне вярнулася 22-кілаграмовая пасылка з рэчамі — яе не прынялі. Даслалі пісьмовы адказ, што наступную можна адправіць не раней за канец мая».

Атаварвацца ў турэмнай краме Наталля можа толькі на 29 рублёў на месяц (адну базавую). 

«Яна неяк купіла сыру, марской капусты. Каб яны не сапсаваліся, у торбачцы вывесіла іх за акенца. Прыйшлі супрацоўнікі, сказалі, што так трымаць прадукты забаронена, і давялося выкінуць іх. Кажа: не буду больш нічога купляць з ежы, бо гэта бессэнсоўна, няма ўмоў для захоўвання.

Гэтыя дробязі, якія не робяць яе знаходжанне там камфортным, канечне, крыху псуюць настрой. Але яна не губляе аптымізму і сілы духу. Піша: усё гэта нічога, галоўнае — выстаяць, дачакацца».

Як Наталля ўспрыняла, што грамадзянскі муж вырашыў парваць з ёй адносіны?

«Нядаўна мне прысніўся сон, звязаны з Робертам. Калі я прачнулася, прааналізавала яго, мне стала раптам усё ясна: часам у Бога падрыхтаваны для цябе зусім іншы сцэнар, і ты павінен праявіць мудрасць і змірэнне, прыняць яго без душэўных перажыванняў.

Ён можа моцна адрознівацца ад тваіх уяўленняў і жаданняў, але ён і ёсць слушны для цябе. Безумоўна, нейкі час усё ж неабходны, каб гэта заключэнне ўкаранілася ў тваёй свядомасці», — пісала яна ў лісце брату.

«Яна сказала, што пакутавала ад гэтага месяц, — дадае Генадзь. — А потым прыйшла да высновы, што ўсё, што робіцца, так і патрэбна. «Я павінна ўзяць гэты жыццёвы ўрок і ісці далей», — казала Наташа.

Роберт са мной звязваўся праз некалькі тыдняў. Пераасэнсаваў свой учынак і ўжо сумаваў па Наталлі, даслаў ёй два лісты. Ён просіць, каб яна даравала яму, бо ён не можа без яе. Наталля ў тэлефоннай размове са мной была катэгарычная: «Гена, у мяне ўжо гэта адбалела».

Я ведаю яе характар — жорсткі, просталінейны. Але я б хацеў, каб яна ўсё ж даравала. Бо ў першы год, самы цяжкі, Роберт шмат для яе зрабіў. І ўсё ж прыйшоў да высновы, што па-ранейшаму яе кахае».

Да Наталлі за краты даходзяць толькі лісты ад блізкіх. Дый тыя праходзяць строгую цэнзуру.

«Мае лісты знішчаюцца, калі я малюю смайлікі ці тры сэрцайкі і адно з іх зафарбаванае. А яшчэ знішчаюцца лісты, як мне сказалі, калі ў іх мяне ўсхваляюць. На што я адказала, што падтрымку шырокай масы насельніцтва я адчуваю на энергетычным узроўні і вы ў мяне адняць яе проста ніяк не можаце», — пісала яна.

У турме Хершэ вельмі не хапае добрых кніг. Асуджаныя могуць заказваць літаратуру з крам, але гэта доўгая працэдура. Чалавеку трэба самастойна напісаць ліст у кнігарню і запытаць пра выданні, якія цікавяць. Адтуль прыйдзе адказ, ці ёсць такія, а таксама рахунак-фактура. І толькі пасля можна звярнуцца да адміністрацыі турмы, каб яны знялі з асабовага рахунку вязня грошы для пакупкі кніг.

Нядаўна Наталля даведалася, што ад яе патрабуюць дадатковую кампенсацыю ў бюджэт.

«Той сілавік, якому яна нанесла драпіну, звяртаўся ў медыцынскую ўстанову, і яму выплачвалі страхавую дапамогу. Наталлі выставілі гэты рахунак — 143 рублі. Яна папрасіла мяне аплаціць яго», — дзеліцца Генадзь.

На ўмоўна-датэрміновае вызваленне Наталля не спадзяецца. Яе тэрмін заканчваецца 27 студзеня 2023.

«Мяне выклікалі на камісію па замене пакарання. Прызналі як асобу, што не ступіла на шлях выпраўлення, і наступную камісію прызначылі не далей за 11 месяцаў. Мяне заўсёды гэта замілоўвае, нібыта нехта думаў, што будзе інакш», — пісала Хершэ.

У лістах жанчына разважае таксама, чым зоймецца на волі. У планах — падцягнуць англійскую мову. 

«Дастану свае старыя канспекты, падвучу, а для замацавання паеду куды-небудзь у англамоўную краіну, на некалькі месяцаў».

Чытайце па тэме:

«У Швейцарыі ў яе было цудоўнае жыццё, але яна лічыла, што цяпер мусіць быць на радзіме». Хто такая Наталля Хершэ, якую пасадзілі за сарваную балаклаву

Муж палітзняволенай Наталлі Хершэ напісаў, што разрывае з ёй адносіны

«Жанчыны бунтавалі з-за цыгарэт — выбілі вочка ў дзвярах». Што вядома пра магілёўскую турму, куды пераводзяць Наталлю Хершэ?

Каментары

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»15

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду4

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»15

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»

Галоўнае
Усе навіны →