Падчас беспарадкаў у лагеры мігрантаў у Медзінінкай прыйшлося ўжыць слёзатачывы газ
8 лістапада падчас беспарадкаў у лагеры мігрантаў у Медзінінкай (Літва) давялося прымяніць слёзатачывы газ, разглядаюць пытанне правядзення расследаванняў.
«Калі мігрантаў спрабавалі супакоіць, некаторыя аказвалі супраціў, хапаліся за зброю і г. д., прыйшлося прымяніць слёзатачывы газ, ніхто не пацярпеў», — сказаў Delfi.lt прадстаўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Гедрус Мішуціс.
У лагеры, што знаходзіцца на тэрыторыі Школы памежнікаў, пратэставалі некалькі сотняў мігрантаў, аднак да вечара акцыя пратэсту працягвалася толькі там, дзе жывуць сем'і. Па словах Мішуціса, на некалькіх бунтаўшчыкоў надзелі кайданкі, іх аддзялілі ад іншых мігрантаў. Цяпер разглядаюць пытанне правядзення расследавання.
Мішуціс сказаў, што былі выкліканыя дактары, аднак дапамога патрабавалася не з-за прымянення газу. «Хуткую выклікалі для жанчыны з іншага сектара, ёй стала дрэнна», — распавёў ён. Цяпер у Мядзінінкай спакойна.
Беспарадкі ў панядзелак фіксаваліся таксама ў Кібартай і ў Пабрадзе, дзе знаходзяцца лагеры ўцекачоў, а таксама ў Рукле (Ёнаўскі раён), аднак там інцыдэнтаў не было.
Цікава, што акцыі пратэсту ў літоўскіх лагерах бежанцаў прайшлі ў той дзень, калі вялікая калона мігрантаў у Беларусі ішла ў бок мяжы з Польшчай.
-
Мінчук падышоў да зборшчыкаў за Лукашэнку і выказаў, што пра яго думае. Атрымалася крыміналка
-
Назва ад кінатэатра, выгляд ад аўтара віцебскай піраміды, на верхнім паверсе — дзеці. Што вядома пра гандлёвы цэнтр, які гарэў у Віцебску
-
Бізнэсу аддалі 10-15% ад дапамогі Еўрасаюза Беларусі — Ягораў адказвае на крытыку з боку Латушкі
Каментары