Грамадства

Пяць гадоў калоніі — пракурор запытаў пакаранне для палітвязня Мікалая Дзядка

У Мінскім гарадскім судзе аднавіўся суд па крымінальнай справе супраць 32-гадовага палітзняволенага блогера і актывіста анархічнага руху Мікалая Дзядка.

Чатыры месяцы таму па справе прызначылі судовую псіха-лінгвістычную экспертызу, якая праводзілася гэтыя месяцы. Сёння адбыліся судовыя спрэчкі.

Мікалая затрымалі 11 лістапада 2020 года, моцна збілі і выставілі абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 342, арт. 361, арт. 295-3. Суд на ім пачаўся 29 чэрвеня. На ім Мікалай распавёў пра здзекі і катаванні пры затрыманні.

Як паведамляюць праваабаронцы, пракурор Антон Цюменцаў у судовых спрэчках заявіў, што віна Мікалая Дзядка па арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), арт. 361 (Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), арт. 295-3 (Незаконныя дзеянні дачыненні да гаручых рэчываў) Крымінальнага кодэкса цалкам даказаная.

Ён папрасіў суд прызначыць палітвязню пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на пяць гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму:

• па ч. 1 арт. 342 КК — два года калоніі;

• па арт. 295-3 КК — два года калоніі;

• па арт. 361 КК — 4,5 года калоніі.

Мікола Дзядок не прызнаў віну ні па ніводным артыкуле. 

Прысуд будзе агучаны 10 лістапада.

Страшныя паказанні палітвязня Дзядка ў судзе: Выдаў паролі пасля таго, як душылі падушкай

«Мой сын пайшоў на пакуты, каб іншыя людзі маглі жыць свабодна». Вялікая гутарка з бацькам Мікалая Дзядка

Каментары

Чаму так рэзка даражэе даляр і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта3

Чаму так рэзка даражэе даляр і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта

Усе навіны →
Усе навіны

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі7

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд6

Як Лукашэнка кульгаў, выходзячы з самалёта ў Пакістане ВІДЭА11

Тэлевядучая Святлана Бароўская расказала пра новага мужа — загадкавага расійскага бізнэсмена12

У Беластоку выклікалі «на паядынак» і збілі да страты прытомнасці 16-гадовага беларуса4

Тры новыя станцыі метро адкрыюць у Мінску да канца года

Аўстрыя лёгка замяніла расійскі газ энергіяй ветру

Прэмію Гедройця сёлета атрымаў Валянцін Акудовіч2

Канадскі прафесар заклікаў беларусаў да выключнай стрыманасці ў пытанні дыстанцыявання ад Расіі25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму так рэзка даражэе даляр і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта3

Чаму так рэзка даражэе даляр і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта

Галоўнае
Усе навіны →