Меркаванні

«Мы не будзем есці суп. Будзем лепш глядзець Ютуб!» Новы дзіцячы верш ад зняволенага Андрэя Скурко

Андрэй Скурко — палітвязень, кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу «Нашай Нівы». Ён і раней пісаў казкі, вершыкі і складаў сцэнары коміксаў для дзіцячых выданняў, але тыя, якія ён дасылае з турмы, — неперавышаныя. Ён піша іх для свайго паўтарагадовага сына. Вось яшчэ адзін.

Мы не будзем есці суп,
Будзем лепш глядзець Ютуб. 
Тэлефон у мамы — 
Ён чароўны самы! 
Ціснем на іконку — 
Што там за старонка?
Лопалка з шарамі,
Мульцік з трактарамі,
З камерай праграма
Ёсць для Інстаграма.
Трэба сфоткаць і змясціць, 
Як прыгожа мама спіць!

У Скурко цяжкая форма дыябету, знаходжанне ў турме можа прывесці да страшнага пагаршэння здароўя. Можа яшчэ і таму ён піша такія поўныя пранізлівай любові творы.

«Я быў прыемна здзіўлены арыгінальным сюжэтам і тонкім разуменнем дзіцячай псіхікі. А яшчэ — бліскучым валоданнем словам. Было такое адчуванне, што маеш справу з творам прызнанага мэтра, — нагэтулькі ўсё дасканала», — піша  ветэран беларускай выдавецкай справы, у тым ліку дзіцячай літаратуры, Зміцер Санько.

Яны ўсё жыццё пісалі для вас, працавалі для людзей. Цяпер вы можаце напісаць для іх, вы можаце таксама зрабіць грашовы перавод.

Марціновіч Ягор Аляксандравіч

Скурко Андрэй Генадзевіч

СІЗА-1, Мінск, вул. Валадарскага 2, 220030. 

Каментары

Трагічна загінуў начальнік аддзела СІЗА-118

Трагічна загінуў начальнік аддзела СІЗА-1

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы14

Для пахудзення мужчынам і жанчынам патрэбныя розныя прадукты на сняданак5

Еўрапейцы ўсё менш п'юць віна. Чаму так?4

Вячорка пра момант, калі Лукашэнкі не стане: Ці расіяне паспрабуюць паставіць свайго чалавека, ці да ўлады прыйдзе Ціханоўская65

Хто такая Хан Ган, якая атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры?3

У ЖКГ патлумачылі, чаму пасля ўключэння ацяплення батарэі застаюцца халоднымі2

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі ўмоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскай расказаў, што перажыў

28-гадовая ўкраінская журналістка Вікторыя Рошчына памерла ў расійскім палоне5

Арменія можа выдаць Мінску аднаго з арыштаваных беларусаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагічна загінуў начальнік аддзела СІЗА-118

Трагічна загінуў начальнік аддзела СІЗА-1

Галоўнае
Усе навіны →