Грамадства

Актывіст штаба Бабарыкі Халатран у апошнім слове: «Я люблю сваю радзіму — Беларусь. Я не прызнаю віну»

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска працягнуўся судовы працэс над былым актывістам штаба Бабарыкі Лявонам Халатранам. Яго абвінавачваюць па артыкуле 341 ч. 1 КК «Арганізацыя альбо падрыхтоўка групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

У ноч выбараў на 10 жніўня, паводле версіі абвінавачання, Халатран удзельнічаў у беспарадках у раёне вуліц Багдановіча і праспекта Машэрава. Сам Халатран кажа, што проста выйшаў са штаба прагуляцца.

Пракурор запрасіў для абвінавачанага два гады хіміі. 17 лютага Лявон выступіў з апошнім словам:

«Я — прадпрымальнік, самастойна зарабляю сабе на жыццё. Мае бацькі медыкі: бацька — вайсковы, мама — цывільны.

Я законапаслухмяны грамадзянін, які любіць сваю радзіму — Беларусь. У сакавіку ў майго маленькага сына будзе дзень нараджэння, які б я хацеў сустрэць разам.

Як можна заблакаваць рух дарожнага транспарту, калі ён быў заблакаваны раней ДАІ? Як можна перашкодзіць працы грамадскага транспарту, калі выйшаў на вуліцу праз паўгадзіны пасля апошняга рэйсу?

Пра якія групавыя дзеянні можна казаць? У горадзе быў адключаны інтэрнэт, таму я перазвоньваўся са знаёмымі, каб падзяліцца важнымі ў той вечар навінамі. Так рабілі тысячы людзей. Я нікога не каардынаваў. Проста гуляў па горадзе, дзе няма каменданцкай гадзіны.

Мне здаецца, што абвінавачанне не чуе таго, што я кажу. Я не прызнаю сваю віну і прашу апраўдаць мяне цалкам. Таксама я хачу выказаць словы падтрымкі тым людзям, якія цяпер у зняволенні: Віктару і Эдуарду Бабарыкам, Марыі Калеснікавай, Максіму Знаку, Аляксандру Васілевічу і іншым».

Халатран з’яўляўся кіраўніком Ruin Bar у культавай культурнай прасторы ОК16. Летась стаў валанцёрам каманды Віктара Бабарыкі на прэзідэнцкіх выбарах. Прызнаны палітвязнем.

Прысуд па яго справе будзе агучаны 19 лютага, пасяджэнне прызначана на 10.05. 

Чытайце таксама: «Дубасілі па галаве, прыгаворваючы: «чарнадупы». Гутарка з жонкай палітвязня Лявона Халатрана пра выхаванне сына без бацькі і ратаванне творчасцю

Каментары

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў20

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр сёння зноў пераадольваў планку 3,5 рубля

«Цэны дасягнулі піка». Што чакае рынак нерухомасці ў 2025 годзе

У Расіі салістку вайсковага аркестра аштрафавалі на $30 тысяч за спробу даказаць калегам, што ва Украіне гінуць цывільныя3

П'яны беларус у адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх ВІДЭА29

Памятаеце Арцёма, які адкрыў махлярскі збор у Польшчы? Ён знайшоўся ў Беларусі. За кратамі

Сірыйскія паўстанцы атрымлівалі і беларускую зброю2

У ноч на чацвер Грозны падвергнуўся нападу беспілотнікаў1

У Ізабеліне аднаўляюць сінагогу, пабудаваную ў часы Вялікага Княства Літоўскага11

Трамп запрасіў Сі Цзіньпіна на сваю інаўгурацыю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў20

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →