Здарэнні22

«Ён проста хацеў жыць у добрай краіне». Пра дэманстранта, які загінуў на Пушкінскай, расказаў яго сябар

Развітанне з Аляксандрам Тарайкоўскім, які загінуў 10 жніўня на Пушкінскай, пройдзе а 12:00 у суботу, 15 жніўня, на Альшэўскага, 12 (рытуальная зала). Блізкія і сябры просяць усіх жыхароў Мінска прыйсці аддаць пашану памяці чалавеку, які аддаў жыццё за наша права голасу. Пахаванне адбудзецца на Заходніх могілках за Азярцом.

Вось што Нашай Ніве расказаў пра Тарайкоўскага яго сябар.

«Саша выйшаў на пратэсты, бо ён быў не згодны з падлікам галасоў на выбарах, з тым, што яго голас скралі. Яго не задавальняла скоцкае стаўленне ўладаў да народа, збіцці людзей амапаўцамі. Ён хацеў жыць у добрай краіне, хацеў, каб яго дзеці жылі ў добрай краіне, а не ў фашызме. Я разам з ім тады быў [на Пушкінскай], у панядзелак. Там было вельмі шмат мірных людзей. І калі пачаліся выбухі, то ўсе проста кінуліся ў розныя бакі. І мы згубіліся», — распавядае Дзмітрый.

Дзмітрый распавядае, што Аляксандр быў іпэшнікам, рабіў аўташторкі. Займаўся таксама рамонтам бенза- і электраінструментаў. Рукі ў чалавека былі здатныя. Хацеў адкрыць швейную майстэрню. Працаваў сам на сябе, сплачваў падаткі і быў сумленным чалавекам.

На момант трагедыі Аляксандр жыў грамадзянскім шлюбам з Аленай. У іх ёсць трохгадовая дачка. У Алены ад першага шлюбу таксама ёсць старэйшае дзіця. Зараз Алена з дзецьмі засталася без кармільца і фактычна без сродкаў для далейшага існавання, бо працавала ў Аляксандра, дапамагала яму з бізнэсам. 

Сям’і Аляксандра Тарайкоўскага можна дапамагчы, пералічыўшы сродкі на карту:
9112 9800 3304 9007
10/22 
ці на рахунак:BY42ALFA30145177440300270000

Каментары2

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»15

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду4

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»15

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»

Галоўнае
Усе навіны →