Гэты гурт вярнуў моду на пост-панк у Беларусі. Новыя песні і найлепшыя хіты Super Besse ў жывым выступе ВІДЭА
Сем гадоў таму ўдзельнікі гурта The Blackmail вырашылі прыбраць рытм-секцыю, адмовіцца ад сваёй старой музыкі і змяніць стыль. Так з’явіўся калектыў Super Besse, названы ў гонар французскага гарналыжнага курорта.
Super Besse гастралююць па Еўропе і Азіі, выпускаючы альбомы на латвійскім лэйбле. Удзельнікі гурта жывуць у розных краінах: Максім Кульша адкрыў уласную студыю ў Берліне, а Аляксандр Сініца працуе графічным дызайнерам у Мінску. Але гэта не перашкаджае ім ствараць разам, падкрэсліваючы пры гэтым, што яны з Беларусі.
У жывым сэце ў студыі Belsat Music Live дуэт сыграў некалькі новых трэкаў, якія ўпершыню прагучалі на публіку, а таксама свае галоўныя хіты.
У размове з Мірай Шульц Super Besse распавялі пра новы альбом, які ствараўся без Паўла Міхалка, пра магчымасць з’яўлення трэкаў на беларускай мове, а яшчэ пра тое, ці складана ствараць гурту, музыкі якога жывуць у розных краінах.
Belsat Music Live — гэта аўтарскі праект Сяргея Будкіна. Штотыдзень на тэлеканале «Белсат» айчынныя і замежныя музыкі граюць ужывую ў студыі, а таксама размаўляюць з вядучымі пра сваю творчасць.
Каментары