Грамадства3434

Яны сустракаюць Новы год за кратамі — Севярынец, Кулакоў, Шашок, Чахольскі, Ціханоўскі, Урбановіч, Вінярскі, Афнагель, Казлоў

Дзесяць чалавек сустракаюць Новы год за кратамі, бо іх пакаралі за ўдзел у мірных акцыях пратэсту супраць інтэграцыі з Расіяй, што прайшлі ў Мінску ў снежні.

Гэта Сяргей Ціханоўскі і Максім Урбановіч (выйдуць на волю 11 студзеня),

Павел Севярынец, Алесь Чахольскі і Стас Шашок (выйдуць на волю 10 студзеня),

Леанід Кулакоў (6 студзеня),

Дзяніс Урбановіч, Яўген Афнагель, Максім Вінярскі (2 студзеня).

Пад арыштам знаходзіцца ў Оршы і Зміцер Казлоў (блогер «Шэры кот»)

Сёння павінна выйсці на волю Алена Талстая, асуджаная на 5 сутак.

Учора некалькі працэсаў былі перанесеныя на 9 і 10 студзеня.

Праваабаронцы-вясноўцы заклікалі падтрымаць арыштаваных тэлеграмамі, паштоўкамі і лістамі.

Усе, акрамя гомельскага блогера Сяргея Ціханоўскага і аршанскага блогера Дзмітрыя Казлова, адбываюць пакаранне ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у Мінску.

Адрас: Мінск, 220089, завулак 1-ы Акрэсціна, 36. Імя: напісаць або назваць імя арыштаванага.

Каментары34

Памёр дзед-дыджэй Казімір — легенда Мінска

Памёр дзед-дыджэй Казімір — легенда Мінска

Усе навіны →
Усе навіны

У мужчыны не было грошай на спатканне — ён пракраўся на мінскі завод і балгаркай выразаў медныя перахаднікі5

З 14 лютага ўязджаць у Літву на машынах з беларускімі нумарамі змогуць толькі беларусы з літоўскімі ДНЖ і яшчэ некалькі катэгорый13

Больш за 10 чалавек патанулі ў ванне праз сардэчны прыступ за 2024 год2

Беларусаў перад выбарамі прымушаюць падпісаць гэты дакумент7

Volkswagen услед за іншымі вядомымі аўтавытворцамі паведаміў пра падзенне продажаў5

Як жыве бяздомная жанчына з Гомеля, якой блогер абяцаў купіць кватэру4

Billboard назваў галоўныя хіты XXI стагоддзя2

Адвакатам Аляксея Навальнага далі ад 3,5 да 5,5 гадоў калоніі па справе аб удзеле ў «экстрэмісцкай» супольнасці2

Паблізу беларуска-літоўскай мяжы з'явіліся вайсковыя акопы і фартыфікацыі. Спадарожнікавыя ФОТЫ8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр дзед-дыджэй Казімір — легенда Мінска

Памёр дзед-дыджэй Казімір — легенда Мінска

Галоўнае
Усе навіны →