Беларус Улад Чыжыкаў — лідар гурта «Радыёхваля» — уразіў усіх настаўнікаў на сляпых праслухоўваннях украінскага музычнага праекта «Голас країни» і нават выклікаў творчую спрэчку паміж Манацікам і Патапам.
Tayanna, The Hardkiss і іншыя ўкраінскія зоркі шоу-бізнэсу пажадалі Чыжыкаву поспехаў і прызналі, што хлопец вельмі таленавіты і яго чакае яркая будучыня.
Пасля выступлення Улада Чыжыкава зала скандавала «малайчына», а настаўнікі ледзь не пасварыліся: кожны спрабаваў угаварыць артыста пайсці менавіта ў яго каманду.
Улад Чыжыкаў у якасці трэнера абраў Дана Балана.
Каментары