Аляксандр Лукашэнка прызначыў новых старшынь Мінскага гарадскога і Мінскага абласнога судоў, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Старшынёй Мінскага гарадскога суда прызначаны Павел Каршуновіч.
Суддзёй і старшынёй Мінскага абласнога суда прызначаны Эдуард Каспяровіч, які да гэтага працаваў на пасадзе першага намесніка старшыні і суддзі Брэсцкага абласнога суда.
Указам таксама прызначаныя і вызваленыя ад займаных пасад шэраг суддзяў і старшыняў розных судоў у рэгіёнах Беларусі.
Каментары