Свет3838

У расійскай Думе абмяркоўваюць вяртанне да юліянскага календара

У Дзяржаўную думу Расіі дэпутатамі ад ЛДПР Міхаілам Дзегцяровым, Барысам Чарнышовым і Віталём Пашыным унесены законапраект, які прадугледжвае перавод летазлічэння ў Расіі на юліянскі каляндар, паведамляюць інфармагенцтвы.

У тлумачальнай запісцы са спасылкай на навукоўцаў гаворыцца, што грыгарыянскі каляндар, які выкарыстоўваецца ў Расіі і ў еўрапейскіх краінах, не дасканалы: ён не ўлічвае запаволенне кручэння Зямлі, якое падаўжае працягласць дня. Акрамя таго, пры пераводзе гістарычных дат на сучаснае летазлічэнне неабходна дадаваць пэўную колькасць дзён: у XVIII стагоддзі плюс 11 дзён, а ў XX і XXI стагоддзі плюс 13 дзён.

«Для Расіі юліянскі каляндар важны менавіта як нацыянальная, шматвекавая гістарычная і культурная традыцыя, парушаная прынятым у 1918 годзе Дэкрэтам аб грыгарыянскім календары, што перарваў натуральны ход гісторыі Расіі», — гаворыцца ў дакуменце.

Дэпутаты адзначаюць, што праваслаўныя цэрквы (Руская, Іерусалімская, Сербская, Грузінская) і манастыры Афона да гэтага часу прытрымліваюцца юліянскага календара. Яны таксама прыводзяць у якасці прыкладаў краіны, дзе не выкарыстоўваецца грыгарыянскі каляндар або выкарыстоўваюцца не толькі ён: сярод іх Кітай, Японія, Іран, Афганістан, Непал.

Каментары38

«Насралу забілі, калі ён глядзеў прамову Нетаньяху ў ААН». Як Ізраіль падмануў лідара «Хезбалы»3

«Насралу забілі, калі ён глядзеў прамову Нетаньяху ў ААН». Як Ізраіль падмануў лідара «Хезбалы»

Усе навіны →
Усе навіны

Перад рэферэндумам аб далучэнні да Еўрасаюза ў Малдове блакуюць расійскую прапаганду4

У Рэчыцы, імаверна, судзілі намесніцу гендырэктара «Рэчыцадрэў»

У Германіі тры чалавекі атрымалі рэальныя тэрміны за экспарт люксовых аўто праз Беларусь у Расію

Нацыянальную літпрэмію далі прадзюсарцы арт-групы, якая спявае «Баладу пра дыктатара»1

Вакол царквы-крэпасці ў Мураванцы спілавалі ўсе старыя дрэвы — сумныя ФОТЫ8

Жыхарам трох раёнаў Мінска з-за аварыі рэкамендуюць выкарыстоўваць падвозную ваду

У мінскай школе распылілі пярцовы балончык1

У Кіеве беларускі добраахвотнік пабіўся з топ-менеджарам Нацбанка Украіны25

Лукашэнка на сустрэчы са студэнтамі паказаў свой мабільнік13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Насралу забілі, калі ён глядзеў прамову Нетаньяху ў ААН». Як Ізраіль падмануў лідара «Хезбалы»3

«Насралу забілі, калі ён глядзеў прамову Нетаньяху ў ААН». Як Ізраіль падмануў лідара «Хезбалы»

Галоўнае
Усе навіны →