У Нью-Ёрку прайшоў выступ Таццяны Матафонавай ФОТА, ВІДЭА
5 траўня ў грамадскай зале Сабора Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбыўся канцэрт спявачкі Тацяны Матафонавай і прэзентацыя выдадзенага ёю зусім нядаўна зборніка аўдыёзапісаў «Галасы паэтаў».
У альбом увайшлі запісы 60 беларускіх паэтаў, якія чытаюць свае вершы. Сярод іх Якуб Колас, Янка Купала, Ларыса Геніюш, Пімен Панчанка, Наталля Арсеннева, Анатоль Сыс, Рыгор Барадулін, сучасныя паэты Уладзімір Някляеў, Леанід Дранько-Майсюк, Сяржук Сокалаў-Воюш, якія адмыслова для альбома чыталі свае творы ў студыі.
У выкананні Тацяны прагучалі песні на вершы Ніла Гілевіча, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева, а таксама спявачка расказала аб працы над дыскам і выказала падзяку ўсім, хто дапамагаў ёй.
Канцэрт-прэзентацыя адбыўся напярэдадні адлёту Таццяны дадому ў Менск і скончыўся цёплай сяброўскай вячэрай.
Каментары