Генпракурор Канюк: Публікаваць дэкларацыі чыноўнікаў «неэтычна»
У Беларусі няма неабходнасці публікаваць дэкларацыі аб даходах і маёмасці чыноўнікаў. Такое меркаванне выказаў генеральны пракурор Аляксандр Канюк пасля прыняцця законапраекта аб карупцыі ў першым чытанні.
«Навошта гэта рабіць? Задавальняць абывацельскую цікавасць пра тое, у каго што ёсць?» — сказаў генпракурор.
На заўвагу журналісткі «Камсамолькай праўды», маўляў, такая практыка існуе ў іншых краінах, Канюк адказаў рэзка:
«Там і аднаполыя шлюбы заключаюцца, і невядома што робіцца. Не думаю, што нам трэба слепа ісці па іх шляху».
«Мне таксама здаецца, што гэта не зусім этычна», — заявіў Канюк. Ён растлумачыў, што ў гэтым ёсць крымінальная рызыка. «Гэта ж прамая наводка. Навошта гэта рабіць?» — падкрэсліў Аляксандр Канюк.
Каментары