Выпускнік ветэрынарнага інстытута працуе кіраўніком Гомельшчыны ўжо трэці год. Чым ён запомніўся? Па-першае, карупцыйным скандалам, пасля якога быў арыштаваны гомельскі мэр Віктар Піліпец. Падругое, пераносам «Дажынак-2013» з Рагачова ў Гомель. Калі на прэс-канферэнцыі Аляксандра Лукашэнкі гэтае пытанне было ўзнята, той, не разабраўшыся, падсумаваў: хочаце сёлетнія «Дажынкі» ў Жлобіне — будуць у Жлобіне.
***
Цытата: «Неабходна стварыць умовы, каб выпускнікі хацелі працаваць і жыць на забруджаных тэрыторыях.»
Снежань 2012.
***
Аб’ектыўка
Нар. у 1963 у вёсцы Ровенская Слабада Рэчыцкага раёна. Закончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. Працаваў трактарыстам, ветэрынарам, намеснікам старшыні калгаса, дырэктарам саўгаса, старшынёй Мазырскага райвыканкама. Старшыня Гомельскага аблвыканкама (ад 2010).
Каментары