Наўрад ці шмат жыхароў еўрапейскіх дзяржаваў ведаюць імя чалавека, што ў іх краіне ўзначальвае Цэнтрвыбаркам. У Беларусі ж імя Лідзіі Ярмошынай стала агульным.У тых выпадках, калі гаворка вядзецца пра абсалютна невытлумачальныя, нічым не падмацаваныя вынікі, можна пачуць: «Ну ты і Ярмошына!»
Раз на некалькі гадоў Лідзія Ярмошына істотна ўплывае на лёс краіны. Ад яе словаў у дзень выбараў залежыць вельмі многае.
У прамежках паміж выбарамі Ярмошына часта дае інтэрв’ю, разважае пра палітыку і мужчын, наведвае тэатры, а таксама марыць з’ездзіць у Парыж.Праўда, у Еўрасаюз яна неўязная. Сябе яна называе «членам каманды Аляксандра Лукашэнкі». Не знойдзеце іншай краіны, дзе старшыня ЦВК называе сябе членам каманды прэзідэнта.
***
Цытата: «Жанчыны павінны не па плошчах бадзяцца, а сядзець дома і боршч варыць».
У ноч выбараў 19 снежня 2010.
***
Аб’ектыўка
Нарадзілася ў 1953 у Слуцку, працавала юрысконсультам у Калінінградзе і Бабруйску. З 1992 — член ЦВК.
Каментары