Дасье

23. Леанід Мальцаў

Дзяржсакратар Рады бяспекі.

Прафесійны вайсковец, які атрымаў добрую адукацыю ў гэтай сферы.
Служыў у ГДР, на Далёкім Усходзе. У 1995 быў прызначаны міністрам абароны, але ўжо праз год быў звольнены за ўчынак, што «дыскрэдытуе вайсковае званне афіцэра». На юбілеі Мінскага медінстытута Лукашэнку падалося, што Мальцаў п’яны. Пасля гэтага і быў падпісаны загад аб звальненні. Праўда, пагаворвалі, што Лукашэнка проста баяўся, што міністр абароны падтрымае прыхільнікаў дэмакратыі. Праз пяць гадоў Мальцава вярнулі на старую пасаду. За час сваёй дзейнасці Мальцаў не быў заўважаны ані ў сяброўстве з Шэйманам, ані ў асаблівых адносінах з Віктарам Лукашэнкам, ніякай нелаяльнасці ці крытычных выказванняў ад яго таксама ніхто не чуў.

Генерал Валерый Фралоў казаў, што Мальцаў — гэта самы перадавы афіцэр беларускага войска.

***

Цытата: «Праблем з беларускай мовай у войску не было і не будзе».

На пытанне аб беларускамоўных прызыўніках, якім каманды аддаюць па-расейску, люты, 2008.

Аб’ектыўка

Нарадзіўся ў 1949 у Слонімскім раёне. Скончыў Мінскую сувораўскую вучэльню (1967), Кіеўскую вышэйшую камандную вучэльню (1971), Вайсковую акадэмію імя Фрунзэ (1979), Вайсковую акадэмію Генэральнага штаба (1992). Генерал-палкоўнік. Міністр абароны (1995—1996, 2001—2009).

Каментары

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня2

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня

Усе навіны →
Усе навіны

Калі Украіна захавае суверэнітэт узамен за нейтральнасць, што гэта будзе значыць для Беларусі?13

У Мінску адкрылі новы вялікі басейн, пабудаваны кітайцамі2

Сацыялагічны аналіз: хто падтрымаў Трампа, а хто — Харыс19

І «Масад», і Ватыкан сачылі за ПВК «Вагнер» і атачэннем Пуціна1

Трамп: «Госпад выратаваў маё жыццё не проста так!» «Гэта будзе залаты век для Амерыкі» ВІДЭА24

Расійскі алігарх па выніках выбараў у ЗША прагназуе падзенне цэн на нафту4

У цэнтры Мінска на продаж выставілі кватэру ў сталінцы, дзе квадратны метр каштуе больш за 3 тысячы даляраў2

У Расіі згарэў чарговы МАЗ

Школьнікі ў Расіі выбеглі на пляцоўку падчас матча дзеля грошай ад Mellstroy. Гамяльчук не заплаціў, а бацькоў аштрафавалі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня2

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня

Галоўнае
Усе навіны →