Дасье

15. Пятро Пракаповіч

Віцэ-прэм’ер, Герой Беларусі.

70-гадовы Герой Беларусі падабраўся да вяршыні свайго жыцця. З пасады віцэ-прэм’ера, адказнага за скарачэнне дзяржаўных выдаткаў у год пікавых выплат па ранейшых крэдытах, угару ўжо не скокнеш.
Ціснуць на плечы будзе і статус «бацькі дэвальвацыі», хоць спускаць усіх сабак на аднаго толькі Пракаповіча было б несправядліва.

Умелы брэсцкі будаўнік трымаецца непадалёку ад стырна краіны доўгія 17 гадоў і гатовы працаваць яшчэ, нягледзячы на складаную аперацыю на сэрцы. Пракаповіч паспеў дапамагчы нацбанкаўскімі грашыма Тамашоўцы, дзе прайшло яго дзяцінства, ахапіць трывалымі наменклатурнымі сувязямі ўсю Брэстчыну ды нават незнарок упісаць сваё прозвішча ў гісторыю беларускага інтэрнэту.

***

Цытата:

«Пакуль я старшыня Нацбанка, дэвальвацыі, большай за 5%, не будзе».

Перад дэвальвацыяй у 3 разы ў 2011.

***

Аб’ектыўка

Нар. у 1942 у вёсцы Казлы Пружанскага раёна. Закончыў Днепрапятроўскі інжынерна¬будаўнічы інстытут (1966). Працаваў на цаліне. У 1976—1996 — галоўны інжынер, а пасля гендырэктар «Брэстаблсельбуда». Дэпутат Вярхоўнага Савета (1990—1995). У 1996—1998 — першы віцэ-прэм’ер, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, у 1998—2011 — кіраўнік Нацбанка, у 2012—2013 — памочнік Аляксандра Лукашэнкі. Ад 2013 — віцэ-прэм’ер.

***

Пяць фактаў пра Пятра Пракаповіча

Каментары

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы1

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Усе навіны →
Усе навіны

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

Расійская армія ажыццяўляе самае хуткае прасоўванне ва Украіне з 2022 года1

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?5

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі8

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд6

Як Лукашэнка кульгаў, выходзячы з самалёта ў Пакістане ВІДЭА13

Тэлевядучая Святлана Бароўская расказала пра новага мужа — загадкавага расійскага бізнэсмена14

У Беластоку выклікалі «на паядынак» і збілі да страты прытомнасці 16-гадовага беларуса5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы1

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Галоўнае
Усе навіны →