Культура11

89-летний Кастусь Цвирко: Буду жить, пока не издам все 200 томов «Беларускага кнігазбору!»

Вышло уже 110 томов «Беларускага кнігазбору», а на днях его главному редактору Кастусю Цвирко исполнилось 89 лет. Несмотря на возраст он полон сил и оптимизма. «Народная воля» поговорила с известным писателем и редактором.

Кастусь Цвірка

Калі ў 1996 годзе ў свет выйшаў першы том амбіцыйнай кніжнай серыі «Беларускі кнігазбор», мала хто верыў, што яна выжыве ў той складаны для айчыннага кнігавыдання час. Сённяшні час яшчэ больш складаны, але «залатая серыя» жыве і перыядычна багацее новымі тамамі беларускай класікі. Іх ужо пераваліла за сотню. Увесь час гэтым унікальным кніжным праектам нязменна і нястомна апякуецца яго галоўны рэдактар пісьменнік Кастусь Цвірка. У гутарцы для «Народнай Волі» ён расказаў, як «Беларускаму кнігазбору» ўдалося выжыць, дзе шукаліся грошы і хто з чыноўнікаў спрыяў гэтай знакавай для нацыянальнай культуры кніжнай серыі.

 — Кастусь Аляксеевіч, у свет пад маркай «Беларускага кнігазбору» выйшлі ўжо 110 тамоў. І што, кожны з іх прайшоў праз вашы рукі і вашы вочы?

— А як жа іначай? Я ж галоўны рэдактар. Мала таго, я не толькі ўважліва чытаю ўсе «кнігазбораўскія» тамы перад здачай у друк, але і праглядваю ўсе творы пісьменніка, які мае выйсці ў серыі. У кожнага тома ёсць складальнік — ён прапануе, што ўключыць. Я пагаджаюся, але іду ў Нацыянальную бібліятэку (мне блізка, толькі праспект Незалежнасці перайсці) і заказваю ўсе кнігі пісьменніка, каб не прапусціць нешта важнае.

— Гэта ж колькі вам чытаць даводзіцца! А яшчэ ж вы працуеце як даследчык-складальнік, цэлы стос кніг падрыхтаваны вамі асабіста. Выданнем чыіх тамоў вы асабліва ганарыцеся?

— Найперш «Выбранымі творамі» Яна Чачота, з якога і пачаўся «Беларускі кнігазбор» у 1996 годзе. Я там пераклаў усе балады, і яны ўпершыню выйшлі ў свет па-беларуску. Ганаруся і важкім томам Адама Міцкевіча, якога лічу беларускім польскамоўным паэтам. Проста польская мова ў першай палове 19-га стагоддзя была літаратурнай мовай Беларусі. Праўда, у Міцкевіча яна не зусім польская, там вельмі шмат беларусізмаў. І паэта варшаўскія крытыкі за гэта дакаралі, маўляў, ты пішаш для гістарычнай Літвы, а не для Польшчы. Дарэчы, вядомая гісторыя, як два варшаўскія прафесары, каментуючы збор твораў Міцкевіча, так і не змаглі растлумачыць, што азначае слова «свярэпа» ў паэме «Пан Тадэвуш»…

— Пра гэта польскі паэт Галчынскі нават напісаў сатырычны верш, як тыя прафесары «шукалі ў энцыклапедыях, / у каталогах і слоўніках, / у старапольскіх трагедыях, / у статутах і гербоўніках, / гарышчы прайшлі і склепы — / нідзе не знайшлі свірэпы…»

— А тая свярэпа вядомая ж кожнаму беларусу! Далей — мы ўпершыню ў Беларусі выдалі творчую спадчыну Яна Баршчэўскага, не толькі «Шляхціча Завальню», але і яго паэзію. Прафесар Мікола Хаўстовіч падрыхтаваў празаічныя творы, а я папрасіў Рыгора Барадуліна перакласці паэтычныя. Рыгор тут жа згадзіўся: «Баршчэўскі мой зямляк, зраблю з задавальненнем». І зрабіў. Упершыню па-беларуску выйшла ў серыі і творчая спадчына княгіні Францішкі Уршулі Радзівіл. Нічога пра яе ў нас не было вядома, а яна ж пісала цікавыя п’есы, заснавала ў Нясвіжы цэлы тэатр! Помню, як Наталля Гардзіенка адшукала яе невядомыя творы ў варшаўскіх архівах і пераклала. Што яшчэ? Адкрыццём быў і зборны том «Філаматы і філарэты» (Ян Чачот, Тамаш Зан, Антоні Эдвард Адзінец і другія), дзе мы ўпершыню паказалі, па сутнасці, пачынальнікаў беларускай літаратуры, якія ад фальклору беларускага перайшлі да пісання па-беларуску.

— У «Філаматаў і філарэтаў» быў, калі не памыляюся, рэкордны для серыі наклад — 10 тысяч асобнікаў.

— Так, прычым увесь наклад хутка разышоўся! Помню, калі выйшла кніга, тагачасны намеснік міністра культуры і друку Станіслаў Нічыпаровіч, адказны за кнігавыданне, прыйшоў у выдавецтва «Мастацкая літаратура» і прысароміў яго супрацоўнікаў, маўляў, чаму Цвірка ў прыватным парадку робіць такую выдатную серыю, а вы не можаце… Дык як тут сапраўды не ганарыцца, калі мы вярнулі столькі імён ва ўлонне беларускай літаратуры?

— Вы вяртаеце творцаў не толькі з іншамоўнай прасторы, але і з нябыту. Я маю на ўвазе Францішка Аляхновіча, Зоську Верас, Вацлава Ластоўскага…

— Калі выйшаў том Ластоўскага (праца Язэпа Янушкевіча), у «Кнігазбор» спецыяльна пазваніў Васіль Быкаў — падзякаваць. Ластоўскі ў класічнай серыі — гэта сапраўды была падзея. Яго больш ведалі як палітыка, а ён жа быў і празаікам, і паэтам, і выдатным публіцыстам. Том ВалянцінаТаўлая — выдатнага паэта і патрыёта Беларусі — падрыхтаваў Анатоль Клышка. Гадоў дзесяць я хадзіў за ім — зрабі. Але Анатоль, відаць, быў заняты сваімі букварамі, усё марудзіў. І ўрэшце — зрабіў, напісаўшы бліскучую прадмову.

— Дзякуючы «Беларускаму кнігазбору», на радзіму вярнуліся пісьменнікі не толькі з захаду, але і з усходу. Напрыклад, Іван Ласкоў, які нарадзіўся ў Гомелі, а жыў ажно ў Якуціі.

— А хто ведаў таго Ласкова ў Беларусі? Яго проза выходзіла ў Маскве, часопісы «Юность» і «Новый мир» ахвотна друкавалі яго рускамоўныя вершы. Пісаў ён доўгі час па-руску, а потым раптам перайшоў на беларускую мову. Жывучы ў далёкім Якуцку! Думаю, што Ласкоў вярнуўся да роднай мовы з разлікам, што ягоны крок абудзіць суродзічаў, падштурхне і іх вярнуцца да беларушчыны. Дарэчы, ён сябраваў з Леанідам Дайнекам, які расказаў мне такую гісторыю. Аднойчы Ласкоў прыехаў у Мінск, яны ішлі берагам Свіслачы, размаўлялі, і нейкі хлопец нападпітку, пачуўшы беларускую мову, пачаў з яе здзекавацца. Дык Ласкоў, не ўступаючы ў доўгую палеміку, проста згроб яго ў абярэмак і шпурнуў у Свіслач!

— Працверазіў, што называецца. А ці ёсць сярод 110-ці «кнігазбораўскіх» тамоў, скажам так, неабавязковыя, лішнія, без якіх «залатая серыя» не збяднела б?

— Ніводнага лішняга тома няма. Усё гэта нашы пісьменнікі, у кожнага свой лёс, свая жыццёвая гісторыя. Калі вы маеце на ўвазе прыжыццёвыя выданні, то Ніл Гілевіч, атрымаўшы свой «кнігазбораўскі» том, помніцца, сказаў: «Калі кніга ў гэтай серыі выходзіць пры жыцці аўтара, то гэта на дзясятак гадоў падаўжае яму жыццё!». Думаю, Ніл Сымонавіч меў рацыю. «Беларускі кнігазбор» дае сілы не толькі аўтарам, але і выдаўцам, серыя папулярная, людзі яе чакаюць.

— Усе класікі атрымалі ў «Беларускім кнігазборы» па адным томе, а Алесь Адамовіч — два. Чаму?

— Два тамы яшчэ ў Элізы Ажэшка. Бясспрэчна, па другім томе заслугоўваюць і Купала з Коласам, і Адам Міцкевіч. Скажам, той жа Гілевіч дакараў мяне, што ў купалаўскі том не ўвайшла драма «Раскіданае гняздо». Але як ты ў адну кнігу ўсё ўвапхнеш? Думаю, выдадзім асобнымі тамамі і «На ростанях» Коласа, і міцкевічаўскага»Пана Тадэвуша» ў перакладзе Язэпа Семяжона.

— У серыі ў свой час выйшлі кнігі Наталлі Арсенневай, Масея Сяднёва, Рыгора Крушыны, Ларысы Геніюш, якіх прыўладныя прапагандысты і сёння вінавацяць бог ведама ў якіх грахах. Як вы ставіцеся да такіх звінавачванняў?

— Названыя вамі пісьменнікі — прадстаўнікі гэтак званай эміграцыйнай хвалі. Тут трэба разумець адно — на чужыну яны ўцякалі ад сталінскіх рэпрэсій. Арсеннева ў 1939 годзе пабывала ў высылцы, Сяднёў ледзь выбавіўся з ГУЛагу, куды трапіў у 1936-м. Дарэчы, у пачатку 1990-х ён прыязджаў у Беларусь з ЗША, расказваў, як мыў золата на падканвойных радовішчах на Калыме. Ужо на эміграцыі Сяднёў напісаў два раманы, у якіх паказаў той страшны час. Між іншым, наш славуты навуковец Барыс Кіт быў ініцыятарам намінавання Сяднёва на Нобелеўскую прэмію. І вось куды ім было дзявацца пасля вайны? Зноў у лагер вяртацца? Усё ж яны рабілі сваю справу сумленна, пісалі пра Беларусь, гэта добрыя беларускія пісьменнікі. Чаму мы іх павінны адкідваць? Мы стараемся, каб у нашай серыі беларуская літаратура была прадстаўлена шырока і праўдзіва. Гэтым прынцыпам мы кіраваліся і калі выдавалі вялікі том (700 старонак) пад назвай «Расстраляная літаратура», дзе змясцілі творы 66-ці знішчаных бальшавіцкай уладай пісьменнікаў. Пераважна маладых, якія толькі пачыналі пісаць, яшчэ не разгарнуліся па-сапраўднаму. Цяжка нават думаць пра гэта…

— Вялікія наклады, золата на вокладцы… Дзе ж вы бралі грошы на выданне серыйных кніг?

— Грошы заўсёды здабываліся з вялікай цяжкасцю. Некаторыя мецэнаты, калі згаджаліся дапамагчы, прасілі, каб не агучваліся іх імёны. Баяліся наезду ўладаў. Зрэдку дапамагалі нашчадкі. Скажам, сына Рыгора Крушыны Ігара Казака мы знайшлі ажно ў ЗША, у Фларыдзе, і ён з разуменнем успрыняў нашу прапанову. Потым сын спецыяльна прылятаў на прэзентацыю кнігі і быў вельмі задаволеным, што мы вярнулі на радзіму творчасць яго бацькі.

— А дзяржаўныя структуры неяк вам дапамагалі?

— Аднойчы мне пазванілі з канцылярыі старшыні прэзідыума Нацыянальнай Акадэміі навук Міхаіла Мясніковіча з просьбай падабраць пэўныя тамы. Як аказалася, Міхаіл Уладзіміравіч збірае нашу серыю. Мы падабралі, але я вырашыў схадзіць да Мясніковіча і папрасіць фінансавай падтрымкі. Ён мяне ветліва выслухаў і паабяцаў, што паспрыяе, знойдзе мецэната. Праз нейкі час азваўся дзяржаўны канцэрн «Белнафтахім», дзе кіраўніком тады быў Іван Бамбіза. І праўда, дзве кнігі ён прафінансаваў. Але ж я на гэтым не спыніўся. Пайшоў да Мясніковіча яшчэ раз, і ён зноў паабяцаў дапамагчы. Ну, бачыць жа, што мы добрую справу робім!

— І хто на гэты раз раскашэліўся па просьбе Мясніковіча?

— З яго падказкі і ад яго імя мы напісалі пісьмо Паўлу Барадзіну— на той час дзяржаўнаму сакратару гэтак званай «саюзнай дзяржавы». Прасілі грошай на пяць кніг — 15.000 долараў, калі не памыляюся. І нібыта было прынята станоўчае рашэнне, мы нават падзяку Барадзіну выказалі. А потым ён як быццам засумняваўся, ці не пойдуць тыя грошы на падтрымку беларускай апазіцыі. І — ні капейкі не даў!Хоць «Беларускі кнігазбор» заўсёды абмінаў палітыку, але нехта, відаць, паінфармаваў таго Барадзіна ў патрэбным святле…Ходзячы па розных прадпрымальніках у пошуку грошай, я, напэўна, стаптаў не адну пару чаравікаў…

— Таму ўрэшце і папрасіліся пад крыло акадэмічнага выдавецтва «Беларуская навука»?

— А што было рабіць? Каб не «Беларуская навука», я не ведаю, што стала б з «Беларускім кнігазборам». Намеснік дырэктара выдавецтва Станіслаў Нічыпаровіч нас падтрымліваў і тады, калі быў намеснікам міністра культуры і друку. Ён малайчына, шмат дапамагаў мне. І яшчэ раней прапаноўваў узяць нас пад дзяржаўнае крыло. Пабачыўшы, як мы тузаемся на безграшоўі, Станіслаў Антонавіч неяк выклікаў мяне, пасадзіў побач з дырэктарам «Мастацкай літаратуры»Георгіем Марчуком і кажа: «Давайце мы Цвірку і яго каманду залічым у штат выдавецтва». Але тады мы з Генадзем Вінярскім падумалі — а як жа мы выдадзім пісьменнікаў-эмігрантаў, тую ж Арсенневу ці Сяднёва? Марчук жа пабаіцца. І мы адмовіліся далучацца, рашылі працягваць сваё вольнае плаванне, хоць выжываць было вельмі цяжка. Але неяк жа змаглі выдаць і Арсенневу, і Сяднёва, і Аляхновіча, і Геніюш… У «Мастацкай літаратуры» ніколі б не выдалі.

— Думаю, сёння і ў «Беларускай навуцы» гэтыя аўтары не прайшлі б. А ці не ўмешваюцца акадэмічныя рэдактары ў змест кніг? Не цэнзуруюць?

— Аднойчы толькі ўзнікла праблема — пры выданні тома Уладзіміра Караткевіча. Тады супраць Васіля Быкава ў дзяржаўных СМІ ішла цэлая кампанія, а Караткевіч яму верш прысвяціў, і здымак іх сумесны ішоў у кнізе. І вось мне прапанавалі зняць і верш, і здымак. Я адмовіўся. Выдавецтва настойвала. Раз так, кажу, то я забіраю кнігу. Пазней мы ўсё ж знайшлі спосаб выдаць яе ў такім выглядзе, як хацелі. Лічу, што ў падобных выпадках кампрамісы недапушчальныя.

— Сёння беларускія кнігавыдавецтвы з’яўляюцца за мяжой. Вы з надзеяй глядзіце на іх дзейнасць?

— Беларускія кнігі павінны выдавацца ў Беларусі, гэта вельмі важна. Мы на сваёй зямлі, чаму мы мусім некуды ўцякаць? Ці ж магчыма ратаваць Беларусь з-за мяжы? Трэба ратаваць яе тут і цяпер, а не чакаць лепшых новых часоў. Калі нехта проста спрабуе перасядзець ліхі час за мяжой у спадзяванні на змены ў Беларусі, то можа іх ніколі не дачакацца.

— А якія кнігі ў серыі «Беларускі кнігазбор» выйдуць у найбліжэйшы час?

— Ганна Кісліцына з Акадэміі навук вельмі хораша ўклала том Алеся Разанава. Марыяй Новік з Брэста падрыхтавана кнігаУладзіміра Калесніка — там надзвычай цікавая мемуарная проза, пра знаходжанне ў партызанах, пра пасляваеннае жыццё. Ну, і ўжо здадзены ў друкарню падрыхтаваны мной том Ядвігіна Ш.

— Вы проста здзіўляеце ўсіх сваёй працаздольнасцю. Вы і «Беларускі кнігазбор» распачалі, ужо выйшаўшы на пенсію. Ці адчуваеце ў сабе сілы давесці серыю да задуманых 200 тамоў?

— Я ўжо склаў выдавецкі план да 2045 года. Мая жыццёвая праграма такая: буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»

Выдавецтва «Кнігазбор» канчаткова закрываецца

Васіль Зуёнак: У мяне ў жыцці неяк усё роўна было

Ванда Марцінш душ Рэйш: Мару, каб дэмакратычныя змены ў Беларусі адбыліся без праліцця крыві

Комментарии1

  • добры вечар
    31.03.2023
    Цікавы артыкул! А электроннае выданне кнігазбору было? ёсць? будзе?

Многодетная мать Ольга Золотарь вышла на свободу, полностью отбыв четырехлетний срок2

Многодетная мать Ольга Золотарь вышла на свободу, полностью отбыв четырехлетний срок

Все новости →
Все новости

Министр спорта Ковальчук запретил играть в футбол экс-защитнику сборной Беларуси2

«Режимы всегда кажутся наиболее стабильными перед своим падением». Радослав Сикорский подбодрил белорусов6

В результате нападения на офис Wildberries в центре Москвы погибли два охранника. Задержаны около 30 человек1

Стало известно, как будет выглядеть бывший автовокзал «Восточный» в Минске. Там будет и лаборатория дронов ФОТО8

Прояснилась судьба гражданина Латвии, который пропал в Беларуси7

Появились спутниковые ФОТО последствий украинского удара по складу боеприпасов в Торопце2

Названы имена последних политзаключенных, освобожденных 16 сентября4

Вчера на белорусских метеостанциях были переписаны девять температурных рекордов, которые держались 60 лет

В России задержали бывшего лидера движения за суверенитет Татарстана2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Многодетная мать Ольга Золотарь вышла на свободу, полностью отбыв четырехлетний срок2

Многодетная мать Ольга Золотарь вышла на свободу, полностью отбыв четырехлетний срок

Главное
Все новости →