Комментарии к статье

33 года назад бело-красно-белый флаг и герб «Погоня» стали официальными государственными символами

  • &
    19.09.2024
    Сядзеў каля тэлевізара і чакаў гэтага зацьверджаньня. Памятаю, што канчатковае рашеньне было прынята ужо вечарам. Было надзвычай радасна і натхняльна.
    А ўжо праз 4 гады усе павярнулі назад без аніякага супраціву.
  • Жыве Беларусь!
    19.09.2024
    Каліноўцы пад бел-чырвона-белым сцягам.
    https://t.me/KalinouskiPolk/76
  • Падазроны
    19.09.2024
    Сімвалы "беларускай "незалежнасці" - перароблены польскі флаг і літоўскі герб
  • халуям
    19.09.2024
    Падазроны, сімвалы "лукашысцкай "незалежнасці" - перароблены саўковы флаг і герб, якія ў 50х гадах намалявалі ў маскве па загаду крамля.
  • Абменны фонд
    19.09.2024
    Падазроны, Лукашэнка, ты?
  • Лейцар коркавы
    19.09.2024
    халуям, а маляваў той, хто ў Менску пісаў партрэты нямецкіх афіцэраў.
  • Дзякуй Зянону Пазьняку
    19.09.2024
    У той жа самы вечар сцяг залунаў над Домам ураду, дзе на працягу дня вяліся спрэчкі паміж дэпутатамі Вярхоўнага Савета.

    19 верасня 1991 года парламентарыі прымалі рашэнне наконт афіцыйнай назвы нашай краіны і яе сімволікі. Тагачасны лідэр Беларускага народнага фронту Зянон Пазняк распавёў Еўрарадыё, што не хапала голаса‑двух, і ён асабіста прасіў дэпутата‑камуніста падтрымаць новую сімволіку.

    «Камуністычная большасць была супраць. Яны нават не хацелі пераназываць краіну, а пакінуць БССР. Гэта была вельмі нервовая і вельмі цяжкая барацьба. Сесія цягнулася практычна цэлы дзень. Даводзілася рабіць перапынкі, шмат галасаваць, праводзіць перамовы, папраўкі. Заўсёды не хапала аднаго‑двух галасоў. Памятаецца, я падышоў да аднаго камуніста. Ён быў у ветэранскай групе, якая заўсёды галасавала супраць. Я ўзяў яго за руку і папрасіў: «Прагаласуйце за сцяг і герб дзеля нашай будучыні. Я вас прашу як беларус беларуса». І ён прагаласаваў».

    Вялікі дзякуй Зянону Пазьняку!
  •