Архіў

Невядомы супраціў

Нонканфармізм у Беларусі. 1953—1985. Даведнік. Т.1. — Менск, 2004. Аўтар-укладальнік Алег Дзярновіч.

Біяграфіі беларускіх «антысаветчыкаў» — яшчэ адзін штрых да гісторыі Беларусі. Сьвядомыя незалежнікі, культурнікі, дэмакраты, лібэралы, зэкі, праўдалюбцы, яўрэі і баптысты — каго тут толькі няма. Побач зь вядомымі прозьвішчамі Л.Геніюш, З.Пазьняка, М.Чарняўскага, Э.Сабілы, В.Быкава мы сустракаем дзясяткі малавядомых людзей, кожны зь якіх сам сабе выбіраў шлях змаганьня.

Напрыклад, браты Лявон і Міхась Белыя, пляменьнікі Якуба Коласа, якія ў 1957 г. у Менску расклейвалі ўлёткі супраць русіфікацыі Беларусі. Ці група Г.Бурштына, П.Дворака і Я.Лешука, якая ў 1953 г. ў Маларыцкім раёне распаўсюдзіла антысавецкую ўлётку. Ці група А.Грыгор’ева і В.Ракашэвіча, што ў канцы 1950-х гадоў стварылі падпольную Беларускую рэвалюцыйную партыю дзеля ўзброенага змаганьня з савецкай уладай. Ці група С.Ханжанкова, Г.Сярогіна, В.Храпавіцкага, якая ў 1963 г. зьбіралася ўзарваць вышку з радыёглушыцелем у цэнтры Менску. Якія павучальныя прыклады для падручнікаў гісторыі падсавецкай Беларусі!

Пасьля нядаўнай выбарчай кампаніі асаблівую ўвагу прыцягваюць выпадкі пратэсту супраць фальсыфікацый на так званых выбарах, калі за прадстаўнікоў блёку камуністаў і беспартыйных галасавала ня меней 99,8%.

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

Алесь Бяляцкі

Каментары

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік Мінск — Гомель прыбыў на канцавую станцыю са спазненнем на чатыры з паловай гадзіны

У Мінску з'явіліся дзве новыя вуліцы. Вось якія назвы1

Пасля нападу на калону ў Малі загінулі як мінімум шэсць вагнераўцаў1

Як помнікі русіфікуюць Беларусь? Падлікі пра тое, колькі помнікаў прысвечаныя савецкай гісторыі, а колькі — нацыянальнай1

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»39

«У Жодзіне подпісы выпрошваюць нават у царкве». Беларусы расказалі, ці падпісваюцца яны за Лукашэнку2

«Стаіць больш за тры гадзіны без святла і ацяплення». Цягнік Мінск — Гомель спыніўся пасярод свайго шляху

Пуцін заявіў пра пачатак серыйнай вытворчасці «Арэшнікаў»5

ЗША рассакрэцілі даклад аб палітычных забойствах і замахах, якія адбываліся на загад Пуціна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Галоўнае
Усе навіны →