Здароўе

Нашто парыць ногі ў воцаце? Просты сродак ад праблем, пра якія не прынята гаварыць

Воцат — прадукт, які даўно цэняць за яго ўласцівасці, асабліва бактэрыцыдныя здольнасці. Аказваецца, ён можа дапамагчы і ў выпадку некаторых хвароб ног.

Фота: depositphotos.com.

Карысныя ўласцівасці воцату прыдае воцатная кіслата, якую выкарыстоўваюць, між іншым, у фармацэўтычнай і касметычнай вытворчасці. Воцатная кіслата добра ачышчае скуру, знішчае бактэрыі і грыбкі.

Ёсць і хатнія медыцынскія рэцэпты з воцатам.

Калі вы змагаецеся з трэшчынамі на пятках і нічога не дапамагае, паспрабуйце рабіць ванначкі для ног з яблычным воцатам.

На адзін літр вады вам спатрэбіцца дзве-тры сталовыя лыжкі воцату. Трымайце ступні ў вадзе не больш за 15 хвілін, потым высушыце і надзеньце баваўняныя шкарпэткі.

Лепей за ўсё рабіць такія ванначкі перад тым, як класціся спаць. І не забывайце пра рэгулярнасць: працэдуру варта паўтараць два-тры разы на тыдзень.

Той жа самы рэцэпт ванначак падыходзіць і да іншых праблем са ступнямі. Напрыклад, ванначкі з яблычным воцатам могуць дапамагчы пры дрэнным паху ног. Але ж перад тым, як іх рабіць, трэба старанна вымыць ступні — магчыма, з антыбактэрыяльным мылам.

Воцат мае не толькі антыбактэрыяльныя, але і антыгрыбковыя ўласцівасці, таму і пры барацьбе з грыбком варта рабіць ванначкі для ног з воцатам.

Нарэшце, калі вы маеце на ступнях бародаўкі, воцат зноў можа дапамагчы. Рабіце паўгадзінныя воцатавыя ванначкі ці прыкладвайце ватны дыск з воцатам проста да бародаўкі.

Як вылячыць мазалі з дапамогай воцату? Змяшайце ваду і белы воцат у місцы ў роўнай колькасці. Рабіце з гэтай вадкасцю ванначкі для ног на працягу 15 хвілін.

Варта памятаць, што воцат — гэта не лекі, а сродак хатняй медыцыны. Таму варта выкарыстоўваць яго асцярожна і памятаць, што існуюць і аптэчныя лекі. Не забывайце, што воцат можа раздражняць скуру, а таксама што не варта рабіць воцатавыя ванначкі людзям з дыябетам.

«Гіпотэза актыўных бабуляў і дзядуляў». Навукоўцы патлумачылі сакрэт доўгажыхарства

Названы стопрацэнтны спосаб заразіцца амікронам. Або звесці рызыку да нуля

«А што калі б мы ведалі гісторыю хвароб донара спермы 1558?» — сям'я ў жалобе

Каментары

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ4

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →