Ноч мігранты на беларуска-польскай мяжы непадалёк ад пераходу Брузгі — Кузніца правялі, разбіўшы лагер і паліўшы вогнішчы.
15:39
Сітуацыю на беларуска-польскай мяжы абмеркавалі сёння Лукашэнка і Пуцін.
13:06
Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў выказаў спадзеў, што сітуацыя на мяжы Беларусі і Польшчы не прывядзе да пагроз для бяспекі Расіі.
Ён дадаў, што Мінск і Масква знаходзяцца ў пастаянным кантакце, у тым ліку па лініі спецслужбаў. «Таму, вядома, абмен інфармацыяй ідзе», - сказаў Пяскоў.
Каментуючы сітуацыю з мігрантамі на мяжы Польшчы і Беларусі, Пяскоў заявіў, што самае галоўнае — жыццё і здароўе людзей.
«Сітуацыя, безумоўна, напружаная, трывожная — гэта патрабуе адказных паводзін усіх бакоў, якія маюць да гэтага дачыненне.
І, вядома, у дадзенай сітуацыі самае галоўнае, усё ж такі, жыццё і здароўе тых людзей, вялікай колькасці людзей, якія скапіліся ля мяжы — яны патрабуюць пропуску праз мяжу, спрабуюць пранікнуць праз мяжу, яны патрабуюць прытулку ў Польшчы, на тэрыторыі Польшчы — многія адкрыта пра гэта кажуць. Мы вельмі ўважліва назіраем за гэтым», — цытуе Пяскова ria.ru.
12:43
Польскія спецслужбы ацэньваюць колькасць мігрантаў, якія сабраліся на мяжы з Беларуссю, у 3-4 тысячы чалавек
Такую лічбу ў эфіры польскага радыё назваў прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужб Польшчы Станіслаў Жарын.
«Учора мы падлічылі, што ў раёне мяжы з Польшчай можа быць каля 4000 мігрантаў. Гэта мігранты, якія знаходзяцца пад кантролем беларусаў, учора яны падзяліліся на розныя групы, разбілі лагеры на начлег і, як я мяркую, гэтую групу папоўняць яшчэ людзі, якія прыедуць з Мінска да нашай мяжы», — сказаў Жарын.
Усяго, паводле яго слоў, у Беларусі могуць знаходзіцца да 12-15 тысяч чалавек, якія хочуць трапіць у Еўрасаюз. Жарын дадаў, што эскалацыя на мяжы будзе доўгатэрміновай.
12:11
Delfi паведаміла, што ўначы сотні нелегалаў перакінулі да мяжы з Літвой, у раён вёскі Кадыш.
Групу з 500 чалавек сюды даставілі з таго месца, дзе напярэдадні сабралася вялікая група мігрантаў ля мяжы з Польшчай. Нелегалы разбілі лагер ля літоўскай мяжы, некаторыя з іх групамі спрабавалі прабрацца на літоўскую тэрыторыю мінулай ноччу (усяго за мінулыя суткі на тэрыторыю краіны спрабавалі трапіць 73 нелегалы). А з 24.00 да 8.00 9 лістапада ў Літву спрабавалі прайсці 82 мігранты.
11:05
Мінабароны Беларусі адказала на прэтэнзіі Польшчы аб міграцыйным крызісе
09:59
Памежнікі ў Гродзенскім раёне працягваюць несці службу ва ўзмоцненым рэжыме. На выездзе з Гродна стаіць кантроль — ва ўсіх правяраюць дакументы.
09:40
МУС не бачыць парушэнняў заканадаўства мігрантамі: «Мы гатовы прыняць усіх»
08:30
З польскага боку памежнікі, паліцыя, войскі тэрытарыяльнай абароны ўсю ноч вартавалі мяжу.
На відэа чуваць смех і размовы. Уначы тэмпература апускалася да мінус двух градусаў. Ніякіх спробаў з боку мігрантаў паўтарыць прарыў мяжы не было.
Jesteśmy i czuwamy.@PolskaPolicja#naGranicy pic.twitter.com/PhDFv81oYA
Policjanci odparli próbę pierwszego,masowego przerwania granicy i agresywnego,siłowego wtargnięcia na teren Unii Europejskiej.Dalej chronimy granicę wspierając @Straz_Graniczna i Wojsko Polskie.Dzisiaj tłum odpierali policjanci z Białegostoku,Poznania,Bydgoszczy, Gdańska i Łódzi. pic.twitter.com/EBuQRDAco3
«Суседзі могуць пайсці на часовую блакаду межаў нават у гандлёвых мэтах». Да чаго яшчэ можа прывесці абвастрэнне міграцыйнага крызісу?
Новае абвастрэнне на мяжы: што не так з аргументамі лукашэнкаўцаў?
Больш за 2000 мігрантаў спрабавалі прарвацца праз беларуска-польскую мяжу. Што там адбывалася?
-
Мінчук падышоў да зборшчыкаў за Лукашэнку і выказаў, што пра яго думае. Атрымалася крыміналка
-
Назва ад кінатэатра, выгляд ад аўтара віцебскай піраміды, на верхнім паверсе — дзеці. Што вядома пра гандлёвы цэнтр, які гарэў у Віцебску
-
Бізнэсу аддалі 10-15% ад дапамогі Еўрасаюза Беларусі — Ягораў адказвае на крытыку з боку Латушкі
Каментары