На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі халаднаватае надвор'е.
На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі халаднаватае надвор’е,
паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў на відэабрыфінгу 29 жніўня.
Паводле яго слоў,
у апошнія дні лета на тэрыторыю Беларусі накіруецца халаднаватае паветраСярэднямесячная тэмпература паветра паступова наблізіцца да кліматычнай нормы. Пры паніжаным фоне атмасфернага ціску месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у начныя і ранішнія гадзіны ў нізінах згусціцца туман.паўночна-атлантычнага паходжання.
Як паведаміў Рабаў, тэмпература паветра днём 30 жніўня будзе вагацца ад плюс 19°С па паўночным захадзе да плюс 27°С па паўднёвым усходзе краіны. У ноч на сераду паветра ахаладзіцца да плюс 7–14°С,
а дзённая тэмпература не перавысіць плюс 17–24°С.
Паводле слоў сіноптыка, у другой палове тыдня характар надвор’я істотна не зменіцца. Беларусь у асноўным застанецца ва ўладзе паветраных мас, якія будуць распаўсюджвацца з паўночнага захаду Еўропы. 1 верасня ноччу месцамі, а днём пераважна па паўночнай палове краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Пад раніцу ў асобных раёнах будзе слабы туман.
Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 6–13°С, днём — 16–23°С.
Рабаў расказаў, што паводле папярэдніх разлікаў, з пятніцы па нядзелю характар надвор’я істотна не зменіцца. Месцамі прагназуюцца непрацяглыя дажджы, па раніцах у асобных раёнах магчымы туманы. Начная тэмпература паветра будзе паніжацца да плюс 6–13°С,
у дзённыя гадзіны — не перавысіць плюс 16–23°С.
«У атмасферы ўжо адбываецца перабудова на восеньскі лад, усё часцей і часцей будзе стаяць пахмурнае з дажджамі надвор’е», — сказаў Рабаў. Толькі ў сераду тэрыторыя краіны апынецца ў полі павышанага атмасфернага ціску. У астатнія дні чакаюцца месцамі кароткачасовыя дажджы.
Як расказаў сіноптык, у Мінску 30 жніўня чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу і раніцай пройдзе кароткачасовы дождж, днём — без істотных ападкаў, ноччу — плюс 14–16°С,
днём — 21–23°С.У сераду чакаецца пераменная воблачнасць без ападкаў. Ноччу — плюс 10°С, днём — плюс 20°С.
Сіноптык паведаміў, што згодна з папярэднім прагнозам, 1 верасня ноччу ў Беларусі прагназуецца плюс 8–10°С,
днём — 18–20°С. Магчымы невялікі кароткачасовы дождж.Паводле ацэнкі спецыяліста, надвор’е будзе даволі спрыяльным для правядзення святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня ведаў.
Аднак, адзначыў ён, дзецям трэба апранацца цяплей.
Каментары