«Русский Newsweek»: Расія будзе назіраць за выбарамі ў Беларусі разам з АБСЕ
Вайна паміж Мядзведзевым і Лукашэнкам дасягнула кульмінацыі, лічыць часопіс.
Вайна паміж Мядзведзевым і Лукашэнкам дасягнула кульмінацыі, лічыць часопіс.
Як піша «Русский Newsweek», у мінулую пятніцу ў Ерэване адбыўся, напэўна, самы дзіўны саміт АДКБ у гісторыі гэтай арганізацыі. Прэзідэнты, што прыбылі на сустрэчу, размаўлялі адзін з адным выбарачна — і ўсё праз канфлікт паміж Расіяй і Беларуссю.
Дзмітрый Мядзведзеў адмовіўся ад двухбаковай сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. І не ён адзін. Ігнараваў беларускага кіраўніка і прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў.
Пры гэтым прэзідэнты
Расія і Беларусь ужо амаль паўтара месяца вядуць вайну нерваў, і да снежня яна не скончыцца. Першая атака была праведзеная з Масквы: 4 ліпеня тэлеканал НТВ паказаў дакументальны фільм «Хросны Бацька». На наступны дзень Мядзведзеў і Лукашэнка прыляцелі ў Астану на саміт ЕўрАзЭС і заадно павіншавалі Назарбаева з днём нараджэння. І тут адбыўся канчатковы разрыў. У асабістай гутарцы з Назарбаевым, успамінае блізкая да МЗС крыніца, моцна пакрыўджаны Лукашэнка сказаў нешта абразлівае ў адрас расійскага прэзідэнта. Назарбаеў тут жа ўсё перадаў Мядзведзеву, а сам з тых часоў з Лукашэнкам не размаўляе. У Маскве таксама вырашылі: гэта апошняя кропля.
Пачалася вайна на знішчэнне. Крыніца ў Крамлі расказвае, што на адной з нарадаў Мядзведзеў сфармуляваў новы падыход да Лукашэнкі прыкладна так: «З ім цяпер будзем як з Юшчанкам».Год таму Мядзведзеў публічна аб’явіў Віктару Юшчанку байкот, таму што той праводзіў антырасійскую палітыку. Да прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне заставалася ўсяго паўгода, і Юшчанка не меў нават найменшых шанцаў быць перавыбраным.
Да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі застаецца каля паловы года. Скрайні тэрмін — 6 лютага, але апазіцыя ўпэўненая, што Лукашэнка прызначыць іх на снежань. І, верагодна, правільна зробіць: са студзеня яго чакае эканамічная блакада з боку Масквы. У Крамлі і ў Белым доме ўпэўненыя, кажа крыніца Newsweek, што не сёння, дык заўтра цяжкая эканамічная сітуацыя ўсё роўна не дазволіць Лукашэнку ўтрымацца.
Паміж Пуціным і Мядзведзевым
Лукашэнку афіцыйна не абвясцілі персонай нон грата, як Юшчанку. Затое да «Хроснага Бацькі» дадаліся яшчэ дзве серыі тэлекампрамату, а Мядзведзеў заявіў, што Лукашэнка яшчэ ў 2008 пры сведках абяцаў прызнаць незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, а потым падмануў. Затым памочнік Мядзведзева Сяргей Прыходзька прыгразіў апублікаваць стэнаграмы выступу Лукашэнкі, якія гэта пацвярджаюць.
Спачатку Лукашэнка спрабаваў дзейнічаць праз Уладзіміра Пуціна. Ён яму патэлефанаваў пасля першай серыі «Хроснага Бацькі», кажа крыніца ў Крамлі. Пуцін нібыта адказаў, што ў Расіі свабода слова, а НТВ — прыватны тэлеканал, і паўплываць на яго ўлады не могуць. У Пуціна з Мядзведзевым ўзгодненая пазіцыя па Беларусі, пацвярджаюць суразмоўцы Newsweek.
Першыя дзве серыі «Хроснага Бацькі» выклікалі ў Мінску балючую рэакцыю, расказваюць крыніцы ў атачэнні беларускага прэм’
Кампраметуючыя стэнаграмы Крэмль, мабыць, публікаваць не будзе. Акрамя абяцанняў прызнаць Абхазію з Асеціяй у Крамля ёсць, напрыклад, запісы з аднаго з самітаў АДКБ, на якіх Лукашэнка разважае пра сіянісцкую змову і габрэйскі капітал, кажа блізкая да МЗС крыніца, але публікацыя такіх адкрыццяў была б парушэннем Венскай канвенцыі аб таямніцы дыпламатычных перамоваў.
Барацьба з беларускім кіраўніком, мяркуючы па ўсім, пойдзе па звыклым сцэнары.
У ноч на 1 студзеня 2011 заканчваецца чарговы газавы кантракт паміж Масквой і Мінскам, а значыць, зноў пачнецца газавая вайна.У Белым доме, расказвае крыніца Newsweek ва ўрадзе, палічылі: Беларусь ніяк не зможа закрыць дзірку ў сваім бюджэце, якая ўтворыцца ўжо ў першым квартале 2011. І тут — пра гэта нібыта міністр фінансаў Аляксей Кудрын ужо даклаў прэзідэнту РФ на адной з нарадаў — трэба будзе проста не паддавацца на просьбы даць пазыку, а за транзіт плаціць маленькімі порцыямі і з затрымкай.
Паміж Масквой і Брусэлем
У Мінску, калі ішлі на канфлікт з Расіяй, разлічвалі на пастаўкі нафты з Венесуэлы, кажа суразмоўца, блізкі да ўрада Беларусі. Аднак заменай таннай бязмытнай расійскай нафце яна ўсё роўна не стане. У ліпені гэтага года Белстат раскрыў кошт травеньскай партыі венесуэльскай нафты для Беларусі — $656 за тону. Для параўнання: пакуль Беларусь мела магчымасць купляць расійскую нафту без мытаў, ёй даводзілася плаціць усяго $398 за тону. З улікам мытаў тона расійскай нафты ў траўні абышлася б у $682, то бок крыху больш, чым тона венесуэльскай. Такім чынам, аддаючы перавагу Каракасу, Аляксандр Лукашэнка зрабіў толькі прыгожы жэст, паказаўшы, што можа абысціся і без Расіі. Але беларускую эканоміку брацкая дапамога Уга Чавеса зусім не ратуе.
Акрамя таго, сур’ёзныя праблемы ў Беларусі ўзнікаюць і з маршрутамі дастаўкі. Ужо шэсць венесуэльскіх танкераў былі разгружаныя ў порце Адэсы, адтуль нафту дастаўляюць у Беларусь па чыгунцы. Па падліках Фонда нацыянальнай энергетычнай бяспекі, толькі дастаўка тоны нафты танкерам ў Адэсу каштуе Беларусі $76,24, да гэтага трэба дадаць дастаўку па чыгунцы ад Адэсы да Мазыра і транзіт. Да таго ж, у траўні ўкраінскі Мінтранс усталяваў кошт транзіту на 30% вышэйшы, чым для ўнутраных спажыўцоў. Выхадам са становішча мог бы стаць запуск нафтаправода
Беларускія ўлады на працягу года спрабавалі знайсці альтэрнатыўны маршрут праз краіны Балтыі. Самы зручны і блізкі порт — латышская Клайпеда, але ў гарадской адміністрацыі сказалі, што пра такія перамовы ім нічога не вядома. Іншы варыянт — літоўскі Буцінге. Але ў Міністэрстве транспарту Літвы таксама нічога не ведаюць пра перамовы з Літоўскай чыгункай, без якой транзіт нафты немагчымы.
Адзін танкер з нафтай для Беларусі разгрузіўся на мінулым тыдні ў эстонскім порце Мууга. Але не факт, што гэта будзе рэгулярная практыка: сумнеўныя пакуль выгады ад транзіту нафты ў Беларусь паставяць пад пытанне бедны, але стабільны грузапаток з Расіі.
Напрыклад, для порта Мууга штодзённы прыход састава з мазутам з Кірышскага НПЗ — гэта гарантаваны прыбытак.
Лукашэнка сапраўды ў цяжкім становішчы, тым больш што сёння Еўрасаюз не на яго баку.
У мінулым годзе ў Брусэлі спрабавалі наладзіць дыялог з Мінскам, але гэтая палітыка ўжо прызнаная непрадуктыўнай.
У кастрычніку Еўрапарламент плануе правесці спецыяльную сесію, прысвечаную праблемам Беларусі. Праграму рыхтуе дэпутат ад Нідэрландаў Ёханэс ван Бален. У траўні гэтага года ён заявіў у інтэрв’ю EUHerald.net, што «Беларусь нездарма называюць апошняй дыктатурай Еўропы, а самога Лукашэнку можна параўнаць са Сталіным і Гітлерам».
Упершыню за ўвесь час прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі Расія і еўрапейскія інстытуты гатовыя аб’яднацца ў барацьбе з ім.У апошнія гады Расія нязменна крытыкавала працу Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ — органа, які займаецца маніторынгам выбараў ва Усходняй Еўропе, — адмаўляючы яго прадстаўнікам у праве назіраць за расійскімі выбарамі. Цяпер Крэмль упершыню гатовы да супрацоўніцтва з даўнім супернікам. Паводле інфармацыі з адміністрацыі прэзідэнта Расіі, Сяргей Прыходзька ўжо даў распараджэнне пачаць перамовы з Бюро аб сумесным маніторынгу блізкіх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
Каментары