Лукашэнка 20 студзеня падпісаў указ «Аб павышэнні пенсій», паведамляе яго прэс-служба.

У дакуменце прадугледжваецца пераразлік працоўных пенсій і іх павышэнне з 1 лютага 2025 года ў сярэднім на 10%.
На выплату пенсій у лютым гэтага года будзе накіравана каля 2,2 мільярда рублёў, з якіх 196 мільёнаў рублёў складаюць дадатковыя выдаткі, звязаныя з павышэннем пенсій у адпаведнасці з указам.
Каментары