Налічылася амаль два дзясяткі чатаў.
Артыкул «Нашай Нівы» пра актыўнасць прапагандыста Ігара Тура ў апазіцыйных тэлеграм-чатах нарабіў шуму ў інтэрнэце — прынамсі ў тых самых чатах. Выкарыстоўваючы тэрміналогію Тура, нам ёсць чым дапоўніць тэму.
Чытайце: Ігар Тур тры гады пісаў у апазіцыйны чат, а цяпер спаліўся. Якія думкі ён праводзіў?
Нагадаем, у праграме Тура на АНТ выпадкова паказалі скрыншот з Чата рэфарматараў — адной з папулярных суполак палітызаванай моладзі. Прычым фразы карыстальніка @Valdis133 адлюстроўваліся на зялёным фоне — гэта значыць, што скрыншоты былі зробленыя ім жа.
Мы праверылі, якія яшчэ допісы пісаў гэты Валдыс-Тур, і налічылі некалькі сотняў яго выказванняў. Першапачаткова мы палічылі, што ўсе гэтыя фразы былі апублікаваныя ў Чаце рэфарматараў — але не, спецыяльны бот, якому мы скармілі акаўнт Валдыса, аўтаматычна адшукаў яго актыўнасць і ў іншых чатах. Такім чынам, тыя палітычныя меседжы, якія праводзіў Валдыс-Тур, публікаваліся не на адной пляцоўцы, а на розных.
Агулам набралася амаль два дзясяткі чатаў, у якіх актыўнічаў Валдыс-Тур. Большасць з іх — беларускія апазіцыйныя. Некаторыя ўжо не працуюць, бо прызнаныя экстрэмісцкімі. Апроч таго, Валдыс-Тур адзначыўся і ў расійскага прапагандыста Уладзіміра Салаўёва.
Спіс чатаў, у якіх пісаў Ігар Тур пад нікам @Valdis133:
- Чат Феникс
- Чат ПарламентБел
- Khalezin Chat
- БЦГ
- Павел Латушка — Чат
- ШОС Chat
- Білоруські IT-фахівці в Україні
- Білоруси в Україні — чат
- Беларусы в Одессе
- Мурзилкин лайт 18 +++
- Группа активных кибер-партизан
- СОЛОВЬЕВ CHAT
- ЛАМПОВЫЙ ЧАТ
- Женщины Беларуси
- Честные люди Chat
- Размова 97%
- Народная Грамада Чат
- Ихтиандры центр
Каментары