Грамадства55

«Няўжо мы, вернікі Беларусі, заслужылі такое пакаранне?» Парафія зачыненага Чырвонага касцёла звярнулася да Наталлі Пяткевіч

Камітэт парафіі Святога Сымона і Святой Алены (Чырвоны касцёл) у Мінску 11 ліпеня апублікаваў адкрыты ліст да нядаўна прызначанай першай намесніцы кіраўніка Адміністрацыі Наталлі Пяткевіч. Яны просяць чыноўніцу дапамагчы вярнуць храм.

У лісце, напісаным на рускай мове, каталікі, распавядаюць чыноўніцы аб сітуацыі з Чырвоным касцёлам, які зачынены ўжо амаль два гады «на падставе рамонту храма, які не патрабуе яго і не пацярпеў ад узгарання», а аднаўленчыя работы ў прыбудове, дзе было ўзгаранне, да гэтага часу не вядуцца:

«Мы, вернікі, адукаваныя людзі — усё разумеем! Але нам крыўдна і балюча назіраць, як у гістарычным шматпакутным Доме Божым няма набажэнстваў, малітваў. Няўжо мы, вернікі Беларусі, заслужылі такое пакаранне? Хіба вы чулі калі-небудзь недружалюбныя выказванні ад вернікаў на адрас дзяржавы?»

Паведамляецца, што касцёл прыходзіць у заняпад, адзначаюць у парафіі. Архітэктурны шэдэўр, візітоўка сталіцы не праветрываецца ўвесь гэты час. Таму адтуль чутны пах рэчаў, якія псуюцца. На цокальным паверсе быў прарыў вадаправода — ідзе пах гнілі, піша katolik.life.

Акрамя таго, абсыпалася тынкоўка на столі і сценах, гніюць фіранкі, дываны, псуюцца кнігі ў бібліятэцы (каля 60 тысяч), іконы, карціны, невядома ў якім стане дарагі арган.

***

У канцы верасня гэтага года споўніцца два гады, як касцёл святых Сымона і Алены закрыты ўладамі. Храм адключаны ад камунікацый, парафію прымусілі забраць сваю маёмасць.

Каментары5

  • Ёсік
    12.07.2024
    Сьмешна чытаць гэтую пісаніну. Толькі дырэктар саўгаса тутака ўсім кіруе - адбірае, зьбівае, саджае, арыштоўвае, аддае газады на фізічнае зьнішчэньне. Няўжо шчэ не зразумелі, што ўсялякія Натальлі толькі для дэкарацыі, як тая рыдлёўка на сцэне тэатра. Яму пішыце, устаньце на калені, пакланіцеся, скажыце, што заблукалі ў 2020, толькі ён можа быць кіраўніком, а вы ўсе авечкі, якія заблукалі ў цемры.
  • Нейкі сюр
    12.07.2024
    Як чалабітную падаеце, халопы?!
  • У поле, ў хлявы ідзіце маліцца, калі вернікі
    12.07.2024
    Каталіцтва мізарнее

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной11

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной

Усе навіны →
Усе навіны

Айцішнік пасля 3+ гадоў у EPAM стаў афіцыянтам. Працу ў ІТ так і не знайшоў1

ГУР Украіны атакавала расійскую базу беспілотнікаў у Сірыі

Падазраванаму ў замаху на Трампа выставілі абвінавачванне3

Па свеце распаўсюджваецца новы варыянт кавіду ХЕС. Чым ён адрозніваецца ад папярэдніх1

Зляпілі з таго, што ўжо было: пачаў працу новы тэлеканал — «Першы інфармацыйны»7

Рамзан Кадыраў выгуляў па Грозным матацыкл «Мінск»2

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася38

«Мучымся». Дальнабойшчык расказаў, што ў чарзе на мяжу пад Брэстам стаяць тыднямі1

Расійскі прапагандыст, пра смерць якога паведамляла ГУР Украіны, пакуль жывы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной11

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной

Галоўнае
Усе навіны →