Гэтай ноччу ўкраінскія і расійскія гарады былі атакаваныя беспілотнікамі
Паветраныя сілы Украіны заявілі, што ў ноч на 5 ліпеня Расія запусціла 32 ўдарныя дроны з раёнаў Курска і Прыморска-Ахтарска. У выніку СПА збіла ўсе «шахеды».
У той жа час расійскае Мінабароны паведаміла пра збіццё 50 беспілотнікаў над Краснадарскім краем, Растоўскай вобласцю і акупаванай часткай Запарожскай вобласці Украіны.
Аднак тэлеграм-каналы паведамляюць пра разбурэнне жылога дома ў Прыморска-Ахтарску (на фота) і пажары ў Растове-на-Доне (на відэа). Па папярэдняй інфармацыі, там быў атакаваны нафтавы тэрмінал.
Каментары