Завод — адзін з найбуйнейшых вытворцаў мікраэлектронікі ў Расіі.
Завод мікраэлектронікі «Крэмній Эл» у Бранску і вайсковая часць у горадзе Карачаў Бранскай вобласці ў ноч на 28 чэрвеня падвергліся нападу беспілотнікаў, паведамілі Astra ў МНС рэгіёну. На прадпрыемстве пашкоджаны дах вытворчага корпуса, у вайсковай часці — склад.
Крэмній Эл — адзін з найбуйнейшых вытворцаў мікраэлектронікі ў Расіі. Там жа ствараюць кампаненты для ваеннай тэхнікі.
Каментары