Меркаванні1717

Аналітык назваў тры прычыны таго, чаму Украіна захоўвае дыпламатычныя адносіны з Беларуссю

Чаму Украіна захоўвае дыпламатычныя адносіны з рэжымам Лукашэнкі і якія ў іх перспектывы, расказвае аналітык Паўло Радзь.

На сайце міжнароднага навуковага цэнтра імя Вудра Вільсана (Wilson Center) аналітык Рады па знешняй палітыцы «Украінская Прызма» Паўло Рад апублікаваў артыкул, у якім выказаў свой погляд на ўкраінска-беларускія адносіны. Прыводзім асноўныя моманты.

Эрозія эканамічнага супрацоўніцтва

Аўтар нагадвае, што пасля ўвядзення сектаральных санкцый ЕС адносна нашай краіны ў 2021 годзе Украіна стала не толькі асноўным рынкам для беларускіх нафтапрадуктаў і экспарту электраэнергіі, але і дала магчымасць Беларусі абысці санкцыі.

Але ўдзел Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі пазбавіў Кіеў магчымасці падтрымліваць гандлёвыя адносіны на былым узроўні. Калі ў 2021 годзе двухбаковы гандаль склаў 6,9 мільярда долараў, то за 2023 год толькі 13,8 мільёна.

Захаванне дыпламатычных адносін

Нягледзячы на значнае звужэнне ўзаемадачыненняў, Украіна працягвае захоўваць дыпламатычныя адносіны з Беларуссю. Аўтар выдзяляе тры прычыны гэтага. Па-першае, Масква і Кіеў выкарыстоўваюць канал у Мінску для абмену нотамі і перадачы юрыдычных ды консульскіх дакументаў.

Па-другое, Беларусь з'яўляецца адным з нямногіх маршрутаў, па якіх украінцы з акупаваных тэрыторый могуць дабрацца да тэрыторый, якія кантралююцца ўкраінскім урадам.

І, па-трэцяе, прысутнасць украінскіх дыпламатаў на беларускай зямлі з'яўляецца сігналам для Мінска аб тым, што афіцыйны Кіеў не будзе звяртацца да вайсковай сілы супраць Беларусі.

У сітуацыі адсутнасці даверу і фармальнага дыпламатычнага ўдзелу на самым высокім узроўні зносіны ў асноўным робяцца праз разведвальныя службы або іншыя закрытыя каналы.

Мэта Кіева — паўплываць на беларускае палітычнае кіраўніцтва і змякчыць пагрозы бяспецы, якія ствараюцца рэжымам Лукашэнкі.

Нізкія шанцы сур'ёзнай эскалацыі

На погляд аўтара, перспектывы аднаўлення атак з тэрыторыі Беларусі дастаткова нізкія. У гэтым не зацікаўленыя ні Беларусь, ні Расія.

Акрамя гэтага, да такога сцэнарыя Украіна не толькі лепш падрыхтавана, але і мае ў сваім распараджэнні фарміраванні беларускіх добраахвотнікаў, асабліва полк Каліноўскага, якіх беларускі рэжым разглядае як патэнцыйную пагрозу і крыніцу дэстабілізацыі.

Абмежаваная пазіцыя адносна беларускіх дэмакратычных сіл

Аўтар паўтарае вядомы тэзіс пра тое, што ўкраінскія ўлады з меркаванняў бяспекі пазбягаюць сітуацый, якія б маглі справакаваць Лукашэнку ці парушыць крохкія адносіны з афіцыйным Мінскам. 

Таму Кіеў з некаторай асцярожнасцю ставіцца да супрацоўніцтва з беларускімі дэмакратычнымі сіламі, якія, на яго думку, маюць абмежаваныя магчымасці для стрымлівання мінскага рэжыму ці істотнай дапамогі Украіне ў ваенных дзеяннях.

Кіеў павінен перагледзець свой падыход да Беларусі

Аналітык лічыць наяўны сёння падыход Украіны да Беларусі «абмежаваным», які не ліквідуе пагрозы і не забяспечвае доўгатэрміновую бяспеку ды стабільнасць на паўночнай мяжы Украіны.

На ягоны погляд, Украіна павінна праводзіць больш актыўную і прадуманую палітыку ў дачыненні да Беларусі, якая ўключае шырокі спектр інструментаў.

Гэта павысіць гнуткасць Кіева ў змякчэнні негатыўных наступстваў і дапаможа яму выкарыстоўваць новыя магчымасці як для падтрымкі беларускага дэмакратычнага руху, так і ўзаемадзеяння з кіраўніцтвам у Мінску.

Праўда, як гэта зрабіць, аналітык не тлумачыць.

Каментары17

  • бабруйчанін
    29.06.2024
    Памятаю " 30 срэбнікаў" якія памежнікі Украіна перадалі...ў рБ.Гэта за " гешефты" якія былі імі страчаны ??? Дзе ..украінец прайшоў ..бабруйчаніну німа што рабіць .Прымаўке болей 50 год.Чул ад саміх украінцаў таксама .Гэта дзля мадэратара Усе паліткарэктна па суседзкі талерантна
  • Чытач
    30.06.2024
    Змагар, посмотрите как ваша Польша экономически поддерживает вашего лукашеночку, польский товарооборот и экспорт в РБ постоянно растет последние несколько лет.
  • Прау́да
    30.06.2024
    бабруйчанін , не вярзі лухты!
    німа, чул - ты маскаль, а не бабруйчанін!

Скончыла жыццё самагубствам Святлана Круцікава з Пінска, якую неаднаразова судзілі за «экстрэмізм»9

Скончыла жыццё самагубствам Святлана Круцікава з Пінска, якую неаднаразова судзілі за «экстрэмізм»

Усе навіны →
Усе навіны

У пад'ездзе віцебскай шматпавярхоўкі на людзей кідаюцца пацукі1

Лукашэнка падпісаў праўкі ў Кодэкс аб адукацыі. Што мяняецца?1

Новы міністр Чарнецкі збіраецца паляваць на ворагаў у беларускай культуры10

Марзалюк: Калі хто кажа, што Мураўёў ледзь не стваральнік беларускай дзяржавы, то гэта поўная лухта25

У Магілёве сілавікі наведваюць адрасы прапіскі тых, хто выехаў з Беларусі

Вядомы гомельскі сілавік судзіцца з УУС і МУС1

Лукашэнка адмаўляе, што Беларусь акупаваная Расіяй44

Былая жонка Камісаранкі: Я працавала ў масажным салоне эратычнага характару14

Ізраіль знішчыў вайсковы флот Сірыі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыла жыццё самагубствам Святлана Круцікава з Пінска, якую неаднаразова судзілі за «экстрэмізм»9

Скончыла жыццё самагубствам Святлана Круцікава з Пінска, якую неаднаразова судзілі за «экстрэмізм»

Галоўнае
Усе навіны →