Грамадства

Актывісты склалі петыцыю ў польскі банк Santander з просьбай не дыскрымінаваць беларусаў

Група беларускіх актывістаў з Гданьска склала петыцыю ў польскі банк Santander і Камісію фінансавага нагляду з просьбай не дыскрымінаваць беларусаў. На момант падрыхтоўкі матэрыялу яе падпісала 140 чалавек, піша Most.

Беларусы вырашылі скласці петыцыю пасля таго, як банк запатрабаваў ад беларускіх кліентаў да 26 чэрвеня прадставіць ДНЖ у Польшчы, іншай краіне ЕС, Еўрапейскай эканамічнай зоны ці Швейцарыі. Калі такога дакумента няма або яго тэрмін заканчваецца менш як праз год, кліенту абяцаюць закрыць доступ да інтэрнэт– і мабільнага банкінгу. 

На думку беларускіх актывістаў, такія дзеянні парушаюць Канстытуцыю Польшчы. Яны спасылаюцца на пункт 2 артыкула 32, які абвяшчае, што ніхто не можа падвяргацца дыскрымінацыі ў палітычным, сацыяльным або эканамічным жыцці па якой-небудзь прычыне. 

«Блакіроўка зʼяўляецца відавочнай дыскрымінацыяй па прынцыпе грамадзянства», — гаворыцца ў петыцыі. 

Аўтары петыцыі падкрэсліваюць, што беларусы зʼяўляюцца часткай польскай эканомікі: выплачваюць падаткі і робяць сацыяльныя адлічэнні. Але блакіроўка перашкаджае гэтаму. 

«[З абмежаваннямі] мы не можам свабодна плаціць арэндную плату, падаткі і рабіць адлічэнні на сацыяльнае страхаванне, ажыццяўляць якія-небудзь пераводы і іншыя плацежныя аперацыі», — сцвярджаюць аўтары петыцыі. Яны таксама гавораць аб магчымай блакіроўцы рахункаў беларусаў, у выпадку якой беларускія кліенты банка страцяць сродкі да існавання.

Каментары

Фаварытка Лукашэнкі і Чыжа — што прынесла гімнастцы Ксеніі Санковіч блізкасць з палітычнымі элітамі?6

Фаварытка Лукашэнкі і Чыжа — што прынесла гімнастцы Ксеніі Санковіч блізкасць з палітычнымі элітамі?

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Эстоніі згадаў Беларусь падчас урачыстасцяў у Вільні7

Беларус прайшоў пешшу 300 км з Партугаліі ў Іспанію. Вось навошта ён гэта зрабіў3

Глытаць зонд больш не прыйдзецца. Таблетка-робат для гастраскапіі4

«Я кірую гэтым светам» — Байдэн7

У Расіі памёр брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка. Ён служыў у ГРУ17

Дактары з Туркменістана, швачкі з Непала. Работнікаў з якіх краін актыўна прыцягвае Беларусь2

СААЗ упершыню прызнала канцэрагенам тальк

Іван Шамякін: прававерны камуніст і беларускі патрыёт да мозгу касцей. Алкаголь, ідэйнасць, пасылкі з Масквы: як гэта магло спалучацца?23

Сталі вядомыя падрабязнасці трагічнай смерці міністра Аўраменкі. Тут таксама след КДБ8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фаварытка Лукашэнкі і Чыжа — што прынесла гімнастцы Ксеніі Санковіч блізкасць з палітычнымі элітамі?6

Фаварытка Лукашэнкі і Чыжа — што прынесла гімнастцы Ксеніі Санковіч блізкасць з палітычнымі элітамі?

Галоўнае
Усе навіны →