Коля Лукашэнка падчас візіту ў Манголію хадзіў у майцы з эмблемай Службы бяспекі прэзідэнта
З каменным тварам ён суправаджаў кіраўнікоў дзяржаў і сядзеў з імі за адным сталом.
Увагу звярнуў на сябе лагатып на яго цяльняшцы колеру хакі — імаверна, Службы бяспекі прэзідэнта.
Аляксандру Лукашэнку дораць коней. Коля таксама прысутнічае.
Перад паходам у музей Чынгісхана. Коля Лукашэнка — другі справа.
Першы за 30 гадоў кіравання візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Манголію адбыўся 2—4 чэрвеня. Цяперашні прэзідэнт гэтай краіны займае прарасійскія пазіцыі.
Мангольская апазіцыя рэзка раскрытыкавала ўлады за прыём беларускага дыктатара. Былы прэзідэнт краіны Цахіягін Элбегдорж заклікаў цяперашнія ўлады арыштаваць Аляксандра Лукашэнку па прыбыцці ў Манголію, бо гэта, на думку палітыка, стала б сусветнай падзеяй і трыумфам справядлівасці, які б прынёс Манголіі добрую рэпутацыю. На галоўнай плошчы Улан-Батара затрымалі некалькіх антываенных актывістаў, якія прынеслі ўкраінскія сцягі.
Лукашэнка пакрыўдзіўся і на мангольскіх журналістаў, якія запыталі, чаму Беларусь выступае на баку агрэсара ў вайне супраць Украіны. Гэта Лукашэнку вельмі зачапіла: настолькі, што ён выступіў з працяглым маналогам, у якім параўнаў Пуціна з Чынгісханам, а таксама доўга апраўдваўся: маўляў, у мяне і выбару не было, і ўвогуле, вінаватыя амерыканцы.
Улады сустракалі Аляксандра Лукашэнку па найвышэйшым пратаколе. Акрамя перамоваў, ён пабываў у музеі Чынгісхана.
Перамовы з прэзідэнтам Манголіі Ухнагінам Хурэлсухам у фармаце «сам-насам» праходзілі ў традыцыйнай юрце. А ў шырокім коле Лукашэнка хваліў кіраўніцтва азіяцкай краіны за тонкую знешнюю палітыку, скардзіўся на ашалелы свет, які разумее толькі сілу, і прапаноўваў манголам свае кансультатыўныя паслугі і эканамічную супрацу.
Каментары
а. шпашиба за уточнение. але першая злева здаецца камера?
https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/344223