У мінскім доме па адрасе вул. Громава, 28 абвалілася частка цаглянага фасада. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка Маскоўскай раённай адміністрацыі Сяргей Рубанаў.
«Сапраўды, адбылося абвальванне цаглянай кладкі», — паведаміў Рубанаў у афіцыйным тэлеграм-канале Маскоўскага раёна Мінска.
Па інфармацыі чыноўніка, ніхто не пацярпеў. З яго слоў, дом належыць таварыству ўласнікаў і знаходзіцца на самаабслугоўванні.
Цяпер месца абвалу абгароджанае, а дом абследуюць супрацоўнікі МНС. Акрамя таго, на месца здарэння старшыня праўлення таварыства ўласнікаў выклікаў спецыялізаваную арганізацыю, якая зоймецца абследаваннем фасада будынка.
Каментары