Вайна55

Пентагон пра сітуацыю на фронце ва Украіне: Сітуацыя складаная, выклікае непакой

У Міністэрстве абароны ЗША заявілі, што армія РФ цяпер спрабуе прасунуцца наперад на тэрыторыі Украіны, сітуацыя на полі бою складаная − і ўсё гэта выклікае непакой, паведаміў на брыфінгу прадстаўнік Пентагона Пэт Райдэр

Украінскі паліцэйскі пад Ваўчанскам 11 мая 2024 года. Фота: Evgeniy Maloletka / AP

«Цяпер ва Украіне складаная сітуацыя на полі бою. Але па ўсіх даных, вы ведаеце, што ўкраінцы працягваюць прымаць меры для абароны сваёй тэрыторыі. І мы зробім усё магчымае, каб даць ім крытычна важнае ўзбраенне і харчы, у якіх яны маюць патрэбу».

Прадстаўнік падкрэсліў, што цяпер амерыканскі бок працуе над тым, каб паскорыць аказанне дапамогі Украіне.

На пытанне, што магло стаць прычынай абвастрэння сітуацыі, Райдэр сказаў, што гэта была сукупнасць розных фактараў, сярод якіх і затрымка з ухвалай дапамогі з боку ЗША.

«Зразумела, што ёсць іншыя партнёры па ўсім свеце, якія аказваюць дапамогу Украіне. Але расейцы скарысталіся сітуацыяй на полі бою і спрабуюць прасунуцца наперад. Якімі б нязначнымі ні былі гэтыя прасоўвання, гэта, безумоўна, выклікае непакой», — падсумаваў прадстаўнік Пентагона.

Учора вечарам паведамлялася, што ўкраінскія падраздзяленні адышлі ад Ваўчанска ў Харкаўскай вобласці, дзе зараз разгортваюцца асноўныя падзеі, на «больш выгадныя пазіцыі».

Каментары5

  • За правду
    15.05.2024
    Лицемеры. Зажали дать оружие, а теперь выражают беспокойство . Неужто весь Запад такой трусливый и лицемерный?
  • Пеця
    15.05.2024
    За правду , ты загаварыў як Пазняк, каб яшчэ на нашай мове, не адрозніў бы
  • За правду
    15.05.2024
    Пеця, На русском ныне говорят большинство белорусов. Чем меньше бы ставили это нам в пику, тем лучше было бы для всех.

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго16

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Усе навіны →
Усе навіны

У Ждановічах затапляе выезд на кальцавую2

Рыгора Азаронка запрасілі працаваць на «Беларусьфільм»16

Даляр абнавіў гадавы максімум1

У Беларусі пачалі збіраць кітайскія мікрааўтобусы раней невядомага нам брэнду. Што за яны і колькі каштуюць4

Пяцёра расіян загінулі пры ўзыходжанні на гару-людажэрку ў Гімалаях19

У пункце пропуску «Беняконі» могуць вырасці чэргі

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек13

«Мне пастаянна сніцца затрыманне». Гісторыя былой палітзняволенай Наталлі Кукішавай3

«Лаўлю на сабе позіркі людзей сталага ўзросту». Беларуска ў 32 гады наважылася хадзіць з кіем, які быў прапісаны ёй даўно6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго16

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Галоўнае
Усе навіны →