Улада22

Невядомыя пагражаюць Анджэю Пачобуту і яго сям’і

Гродзенскі журналіст звярнуўся з гэтай нагоды да Генеральнага пракурора Беларусі.

Гродзенскі журналіст звярнуўся з гэтай нагоды да Генеральнага пракурора Беларусі.

Як распавёў А. Пачобут, зараз ён знаходзіцца ў Івянцы (Мінская вобл.), дзе разгортваецца канфлікт паміж прадстаўнікамі польскай дыяспары (актывістамі непрызнанага Саюза палякаў) і мясцовымі ўладамі. (Пра сутнасць канфлікту і пра падзеі ў Івянцы журналіст падрабязна распавядае ў сваім блогу).

20 студзеня ён атрымаў на мабільны тэлефон званок ад невядомага мужчыны.

Незнаёмец папярэдзіў, што ў выпадку, калі А. Пачобут тэрмінова не з’едзе з Івянца, дзе разгортваецца канфлікт паміж прадстаўнікамі польскай дыяспары (актывістамі непрызнанага Саюза палякаў) і мясцовымі ўладамі. (Пра сутнасць канфлікту і пра падзеі ў Івянцы журналіст падрабязна распавядае ў сваім блогу),

то ён рызыкуе страціць сям’ю.

У прыватнасці, невядомы згадаў цяжарную жонку Пачобута. Нумар, з якога тэлефанаваў невядомы, не адказвае. «Ці то званілі нейкім хітрым спосабам, ці то банальна з тэлефоннай будкі ці пошты», — мяркуе журналіст.

Ён лічыць, што пагрозы могуць зыходзіць ад супрацоўнікаў беларускіх спецслужбаў.

У сваім звароце на імя генеральнага пракурора РБ Рыгора Васілевіча А. Пачобут патрабуе спыніць пераслед яго сям’і.

«Дзеянні незнаёмца, які мне пагражаў, падпадаюць пад артыкул крымінальнага кодэкса, у сувязі з чым я і патрабую ад генеральнага пракурора прыняць адпаведныя захады да злачынцаў», — паведаміў А. Пачобут.

Гэта не першы выпадак пагроз на адрас журналіста. У лютым мінулага года невядомыя парэзалі ўваходныя дзверы ў яго кватэры ў Гродна, а яго 8-гадовай дачцэ неаднаразова тэлефанаваў незнаёмы мужчына. Тады праваахоўныя органы Гродна адмовіліся заводзіць крымінальную справу — міліцыянты вырашылі, што дзеянні зламыснікаў не неслі рэальнай пагрозы.

Каментары2

Капялюш Меланіі Трамп: што хаваецца за стыльным жэстам першай лэдзі Амерыкі8

Капялюш Меланіі Трамп: што хаваецца за стыльным жэстам першай лэдзі Амерыкі

Усе навіны →
Усе навіны

Найбольш шчаслівым на інаўгурацыі Трампа выглядаў Ілан Маск ВІДЭА22

На крайнім захадзе Беларусі пабачылі рэдкую птушку1

Украінскія беспілотнікі пацэлілі ў нафтабазу ў Варонежскай вобласці. Гэта ўжо другі раз за тыдзень2

Бондараву завярнулі з перайменаваннем вуліцы Каліноўскага ў Мінску7

«Узровень агітацыі ніякі». Дзяржаўная служачая расказала пра атмасферу напярэдадні выбараў2

Якія вуліцы ў Беларусі маюць самыя незвычайныя назвы?2

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў47

Дональд Трамп афіцыйна стаў 47-м прэзідэнтам ЗША7

Сёння ўначы магчымыя перабоі з інтэрнэтам8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Капялюш Меланіі Трамп: што хаваецца за стыльным жэстам першай лэдзі Амерыкі8

Капялюш Меланіі Трамп: што хаваецца за стыльным жэстам першай лэдзі Амерыкі

Галоўнае
Усе навіны →